А че вы о персоналиях начинаете сразу? Мы говорим о нации в целом, о государственной политике.
Добавлено: 27 Май 2012, 19:57:01
Пасьля зьбіцьця дэпутатаў БНФ у залі Вярхоўнага Савету: “Сёньня ён перамог рукамі “гарылаў” у чорных масках. Ужо пэўна, што ў Беларусі ня будзе парлямэнту, дэмакратычных выбараў, зьнікнуць рэшткі вольнае прэсы. Краінай закіруе прэзыдэнцкая хунта... Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі (прэзыдэнцкімі 1994 – С.Н). Горай – ня зробіш. Для сябе, для грамадзтва, для нашчадкаў – таксама” (16 красавіка 1995)
“Уся КГБісцкая картатэка прадбачліва адпраўленая на Лубянку. Гэтая акалічнасьць і вызначыла выбар беларускага кіраўніцтва: не Захад, а Ўсход” (27 ліпеня 1995)
“У грамадзтве, дзе кожны трэці – камуніст, а кожны другі – сексот, цяжка разьлічваць на перамогу дэмакратычнымі сродкамі” (30 снежня 1995).
“Камунафашысты, што загадваюць друкам, здымаюць няўгодных рэдактараў, манапалізуюць паліграфічную базу, як гэта шырока практыкуецца сёньня ў Беларусі”. (26 студзеня 1996 ).
“Падпісаньне саюзнай дамовы – гэта ня толькі сумная справа, гэта ўвогуле злачынства стагодзьдзя. Гэта, безумоўна, генацыд беларускай нацыі – канец яе гісторыі” (8 сьнежня 1999).
“Я ў Менску не магу пісаць. Па-першае, у мяне халодная кватэра. Я там з маімі хворымі лёгкімі вельмі хутка загнуся, таму што ў Менску ўказам прэзыдэнта ўведзены максымум тэмпэратуры... Яму не патрэбны Быкаў. У яго ёсьць згуртаваная, магутная кагорта ўласных пісьменьнікаў, якія пішуць яму біяграфіі. Пішуць пра яго, апісваюць ягонае жыцьцё. І яму гэтага дастаткова. А ўсяго астатняга ён не ўспрымае. Тое, што робіць Лукашэнка і яго рэжым, накіравана на ліквідацыю, на поўную ліквідацыю сувэрэннасьці. Ён абсалютна закабаліў гэты народ..(16 студзеня 2000).
“Апошнімі гадамі ў Беларусі выпрацоўваюцца мадэлі таталітарызму, якія потым дзейнічаюць у Расеі” (24 сакавіка 2000).
“Праімпэрскі дыктатарскі рэжым Лукашэнкі трымае кірунак на аб’яднаньне з Расеяй, зьнішчае нацыянальную культуру і беларускую мову (25 сакавіка 2000).
“Пры цяперашнім рэжыме я ня маю магчымасьці жыць у Беларусі. Хаця я глыбока перакананы, што жыць трэба дома, дзе ты нарадзіўся”.(29 сакавіка 2000).
“Жульніцкія і шулерскія прыёмы не раскрываюцца, а яны, безумоўна, мелі месца ў беларускіх выбарах... (прэзыдэнцкіх 2001 году – С.Н.). У нас да гэтага часу камуністы ходзяць з партрэтамі Леніна-Сталіна. А наперадзе іх ідзе прэзыдэнт Лукашэнка. Беларусь выпала з нармальнага, натуральнага гістарычнага эўрапейскага працэсу. Беларусь – гэта анамалія.. Выйсьце для яе – наперадзе, а яна каціцца назад. Таму інакш як самагубства я не магу гэта расцаніць” (14 верасьня 2001).
“Нацыянальная сымболіка – атрыбут нацыі. Але яе ў нас скралі, нахабна абрабавалі нацыю, што страшней за эканамічны рабунак і аналягічна нацыянальнаму генацыду. Ужо адно тое, ня кажучы пра рабунак свабоды, робіць рабаўнікоў злачынцамі – злачынцамі перад нацыяй. Нават калі яны спрабуюць падмяніць, падкласьці замест сьвятыні фальшыўку і патрабаваць да яе павагі як да сьвятыні. Гэта ўжо падвоенае злачынства” (19 верасьня 2001).
“Мне цяжка працаваць там, дзе няма свабоды” (12 лютага 2002).
“Невялікі спакойны кут, пісьмовы стол, белае папера – гэтага хапае мне. Ня менш важная і ўпэўненасьць у тым, што мяне сярод дня ня схопяць на вуліцы незнаёмыя людзі, якім за гэта заплацілі. Я стары і ня ведаю, ці дачакаюся зьвяржэньня дыктатара Лукашэнкі” (25 сакавіка 2002).
“Назад, у каменны век нас сілай гоніць нашае нэасавецкае кіраўніцтва” (16 красавіка 2002).
“Магутныя сілы дзяржавы паставілі сабе задачу ліквідаваць беларускую літаратуру” (9 чэрвеня 2002)
“Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?” ( 9 чэрвеня 2002)
“Беларуская пэрспэктыва дужа змрочная. Яна такая сумная, што, напэўна, такой яшчэ не было ніколі ў нашай гісторыі” (24 сьнежня 2002).
“Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная” (3 лютага 2003).
