Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
30 Октябрь 2025, 15:43:33
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 14 15 17 18 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Слепая собака из Волковыска, родившая щенка, - передержка  (Прочитано 44164 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Andrey-g
Настоящий гродненец
****

Репутация: +218/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 367


тэл. 783-39-26 (МТС)

Просмотр профиля
« Ответ #450 : 05 Апрель 2012, 13:07:29 »

Паглядзеў на Хісці і яна крыху паведаміла пра сабе. Для рэкламы не вельмі падыходзіць, затое інфарматыўнае:

Прывітанне ўсім. Я Хісці.

Я зусім не маю зроку, але не ад нараджэння я стала сляпой, не хвароба мяне зрабіла такой. А тыя, каму я давярала - людзі. Цяжка было без зроку выжываць, шукаць ежу, невядома, што б здарылася, калі не знайшлі бы мяне добрыя рукі валанцёраў. Дзікая я была тады, баялася, не мела даверу да людзей. Вядома, як жа давяраць, калі спачатку скалечылі, а пасля яшчэ забралі дзіця? Вядома, што дзіця адабралі з добрых намераў, але было вельмі цяжка і сумна... Пакрыху клопат добрых рук дапамог паверыць людзям. З'явіўся давер да людзей, але не да ўсіх, толькі да тых, хто даглядае за мной, клапоціцца.
Як і ўсе маладыя сабакі, вельмі люблю гуляць з цацкамі. Захапіўшыся гульнёй, магу ўмомант разарваць цацкі з тканіны, таму каштоўныя і патрэбныя рэчы ля мяне лепш не застаўляць, я ж іх не бачу, не ведаю іх кошту і магу прыняць за цацкі.
Жыву пакуль з Мілкай, якая да мяне адносіцца цярпіма. Час ад часу бегаючы па кватэры, ці сустракаючы гаспадароў я трапляю ў яе, ды яна не зважае гэтага.

Калі гаспадары штось-ці кажуць, я іх не вельмі разумею. Час ад часу магу падысці да гаспадыні, калі яна кажа "Ка мне!". Затое добра чую, які настрой у гаспадароў, і што яны робяць. Асабліва натхняе, калі яны збіраюцца на вуліцу. Тады я пачынаю з нецярпеннем круціцца ля іх, бо ведаю, што яны абавязкова возьмуць с сабой.
Мабыць, я ніколі больш не падыду да незнаёмага чалавека, чужых увогуле баюсь. Вельмі ціхая, не памятаю калі рыкнула, ці забрахала на кагось-ці. Толькі аднойчы, калі мяне падчас прагулкі ўкусіў сабака, я пішчала.
Выгульваць мяне на ланцугу зараз лягчэй, чым якую іншую сабаку. Напачатку, адчуўшы, што далей ланцуг не пушчаў, я ўпіралася і з усіх сіл цягнула менавіта ў той бок. Зараз жа, толькі адчуўшы лёгкі нацяг, я зварочваю. Толькі нельга мяне кудысь-ці цягнуць, бо я не разумею, куды мяне цягнуць, тады ўпіраюся і кладуся долу. Лепш проста накіроўваць, тады я, адчуўшы нацяг ланцуга ў адным накірунку, разумею, што туды нельга ісці і зварочваю ў іншы. І так паступова, асцярожна, разведваючы па паху іду туды, куды трэба.

Вельмі хутка вучуся. Зараз добра ведаю кватэру, дзе жыву, і двор. Калі заходзім у пад'езд, гаспадары могуць адчапляць ланцуг і ісці ўперад, адчыняць дзверы. Пакуль дастаюць ключы, і адчыняюць, я падымаюся па лесвіцы і заходжу ў кватэру.
Записан
Страниц  : 1 ... 14 15 17 18 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,118 секунд. Запросов: 20.