Ўчора раззлаваўся на жанчыну, што выгульвала свайго сабаку. Пабег ён да Хісці, каб пазнаёміцца. Хісці спужалася, уцякаючы, не ведала, куды хавацца, нават апісалася ад страху. Сабака ж - услед. На маю заўвагу жанчыне, каб адазвала сабаку, яна стала разважаць, што ў яе добры сабака, ніколі не кусаецца і хоча пайграць (а Хісці пасля гэтых гульняў доўга не магла супакоіцца).

Людзі, будзьце больш уважлівы да клопатаў іншых!
дрэсіраваў у малым узросце (3-9 мес.), то Хісці ўжо не менш года
заблуждение, взрослая собака скорее соображает, меньше дурноватой энергии.
Можа быць. Улічваючы, як хутка Хісці вывучылася хадзіць па прыступках лесвіцы, можа і насамрэч, яна вывучыць каманды і будзе добра іх выконваць.
Сёння раніцай, пакуль збіраўся выгульваць псоў, Хісці ўскочыла і стала хадзіць па калідоры, час ад часу натыкаючыся на Мілку. Радасна павільвала хвосцікам, як адчыніў дзверы. Аднак спусціўшыся ўніз, на вуліцу выходзіць не хацела. Дала зразумець, што пры такім надвор'і добры спадар толькі што Мілку на вуліцу і вывядзе.

(Мілка пры любым надвор'і любіць гуляць на вуліцы).
Лічу, што трэба рэкламаваць Хісці, бо мы зможам яе трымаць толькі да ліпеня. Вядома, дагэтуль будзем вывучаць яе камандам і паводзінам, але ў ліпені на 3 тыдні паедзем адпачываць на мора. Найлепш будзе знайсці ёй новых гаспадароў да гэтага часу.