Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
11 Август 2025, 10:06:39
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Бела-чырвона-белы сцяг  (Прочитано 117434 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #210 : 23 Июль 2007, 21:22:22 »

Улыбка
http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/filamaty/09/07.htm:
...Напачатку 1884 г. выйшаў першы нумар нелегальнага часапісу нарадавольцаў-беларусаў «Гоман». Гэты часапіс, хоць і выдаваўся на расейскай мове, адыграў вялізарную ролю ў гісторыі беларускага палітычнага руху: менавіта ў ім упершыню выразна і канкрэтна быў сфармуляваны пастулят дзяржаўнай самастойнасьці Беларусі ў складзе расейскага фэдэратыўнага хаўруса. «Гоман» выдавала «лякальная беларуская фракцыя» партыі «Народнае Волі», створаная, паводле часапісу, па ініцыятыве Ігната Грынявіцкага, забойцы цара Аляксандра ІІ. Гэты факт вызначае час утварэньня фракцыі – перад 1881 г...
...Відавочна, што сярод гэтых рэвалюцыйных дзеячоў, якіх даў беларускі народ, лічба нацыянальна сьвядомых людзей не магла быць значнай. Нацыянальны беларускі рух у сучасным разуменьні толькі нараджаўся. Менавіта гэтыя нешматлікія беларускія дзеячы зрабілі спробу арганізаваць на Беларускіх Землях рэвалюцыйную акцыю пад беларускім сьцягам. Уваходзячы ў склад партыі «Народная Воля», яны стварылі ўнутры яе «лякальную беларускую фракцыю» – па ініцыятыве і пры ўдзеле Ігната Грынявіцкага, пра што паведаміў орган гэтай фракцыі «Гоман».

Якія былі мэты і задачы беларускай фракцыі? Што гэта была за арганізацыя і з каго яна складалася? Чаму і калі перастала існаваць? Вось пытаньні, на якія хоць часткова паспрабуем адказаць.

Адказ на першае з гэтых пытаньняў знаходзім у № 2 «Гомана», паасобнік якога – sui generis унікальны – знаходзіцца ў Беларускім музэі імя Яна Луцкевіча ў Вільні. Актыўным удзелам у агульнарасейскім рэвалюцыйным руху заслужыць права на ўладу ў Беларусі пасьля перамогі над царызмам; падрыхтаваць грамадзкую думку да дасягненьня самастойнасьці Беларусі ў складзе той фэдэрацыі, у якую павінна ператварыцца Расея; на гэтым падмурку і пад гэтым лёзунгам аб’яднаць усе беларускія рэвалюцыйныя гурткі, колькасьць якіх – паводле «Гомана» – на пачатку 80-х г. была досыць унушальнай, – вось задачы і сфэра дзейнасьці фракцыі, адлюстраваныя ў артыкулах «Гомана». Няма ніякіх сумневаў: «Гоман» быў органам фракцыі і адлюстроўваў яе погляды і імкненьні.

Цяжэй адказаць на другое пытаньне. Ніводная з публікацыяў не прыводзіць дакумэнтаў або разважаньняў на гэты конт. Нават такое дакумэнтальна багатае выданьне, як савецкі «Красный архив», сьцьвярджае ў рэдакцыйнай прадмове да артыкулу «К истории процесса 21» (т. 5 – 1929 г.), што рэканструяваньне дзейнасьці «Народнай Волі» да 1881 г. наогул немагчымае з прычыны адсутнасьці дакумэнтаў. Іх няма ні ў архівах «Охраны», ні сярод матэрыялаў замежных партыяў. Мы можам абаперціся толькі на дзьве крыніцы: на той жа «Гоман» і на лісты актыўнага ў 80-я г. дзеяча беларускай фракцыі на Меншчыне Адама Багдановіча.

Паводле Багдановіча ў Беларусі – поруч з беларускай – дзейнічалі яшчэ дзьве нацыянальныя фракцыі: польская і жыдоўская. Абапіраючыся на назве «местная» (мясцовая) беларуская фракцыя, як акрэсліў яе «Гоман», і ўлічваючы пачатковую стадыю беларускага нацыянальнага руху, трэба прызнаць, што беларуская фракцыя была тэрытарыяльнай арганізацыяй. Хутчэй за ўсё, у яе склад уваходзілі нарадавольцы, якія паводле сваёй нацыянальнасьці не маглі належаць да польскай і жыдоўскай фракцыяў, г.зн., перш за ўсё беларусы, як нацыянальна сьвядомыя, так і несьвядомыя. Група нацыянальна сьвядомых беларусаў, зразумела, не магла быць шматлікай. Толькі праз чатыры гады сваёй дзейнасьці яна здолела арганізаваць выданьне органа фракцыі пад назвай «Гоман». Асьвятленьне асабістага складу гэтага цэнтру беларускай нацыянальнай думкі ўнутры фракцыі мае надзвычай важнае значэньне для гісторыі беларускага Адраджэньня.

Вядомыя імёны шэрагу славутых нарадавольцаў, якія павінны былі ўваходзіць у склад беларускай фракцыі. Гэта: Анатоль Боньча-Асмалоўскі, Кавалік, Судзілоўскі, Параска Іваноўска, ужо згаданы Адам Багдановіч, названыя ім Гаховіч, Ян Акаловіч, Анатоль Сіціньскі; з Гаховічам супрацоўнічалі вучні праваслаўнай Духоўнай сэмінарыі ў Менску Сяўрук, Разьдзялоўскі, Кізёвіч. Відавочна, што да яе належалі і тыя шматлікія дзеячы, імёны якіх мы чытаем у хроніках арыштаў на тэрыторыі Беларусі. Толькі іх нязначная частка стварала нацыянальна сьвядомую і нацыянальна актыўную групу. Багдановіч лічыць, што да яе належалі трое: Гаховіч, Акаловіч, Сіціньскі. «Гоман» называе ініцыятарам стварэньня фракцыі і яе ідэйным кіраўніком – Ігната Грынявіцкага.

[highlight]Няма магчымасьці прывесьці тут біяграфію Грынявіцкага, якая надзвычай характэрная для тагачаснага беларускага дзеяча. Толькі заўважу, што паходзячы з каталіцкай сям’і, ego ipso ён падпаў пад польскія культурныя ўплывы, аднак пачуцьцё прыналежнасьці да беларускай нацыі было прычынай таго, што ён не мог цалкам зьліцца з польскаю грамадскасьцю і шукаў кантактаў адначасова з расейскімі рэвалюцыянэрамі. Як сьцьвердзіў Тун, з гэтай прычыны Грынявіцкі меў шмат непрыемнасьцяў: калегі-палякі ягонае супрацоўніцтва з расейцамі былі гатовыя лічыць «нацыянальнай здрадай» – перакананыя ў тым, што як каталік Грынявіцкі павінен быў быць палякам. Безумоўна, адчуваючы сябе беларусам, пра што шырокія колы відавочна ня ведалі, Грынявіцкі не чуўся як «у сябе» ў складзе польскіх арганізацыяў. Тое ж датычыла і расейскіх. Менавіта таму павінна была нарадзіцца думка пра неабходнасьць утварэння беларускай арганізацыі ўнутры «Народнай Волі» ...[/highlight]
« Последнее редактирование: 23 Июль 2007, 21:24:58 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,077 секунд. Запросов: 20.