Беларуская мова - гэта вялікі скарб, які застаўся нам ад нашых продкаў. Напомню, што менавіта беларуская мова была дзяржаўнай мовай ВКЛ. За тое, каб мы зарас маглі на ей размаўляць некаторыя людзі не пашкадавалі свайго жыцця. Таму хацяб дзеля іх мы павінны шанаваць родную мову, спадчыну, культуру... Беларуская мова - гэта неад"емлімая частка беларускага народу, яго гонару. Менавіта я не разумею тых людзей якія кажуць, што ім і руская радная і пачынаюць даказываць гэта на трасянцы. Ну не смешна такімі быць?
Тым хто кажа, што беларуская мова - вясковая мова, я адкажу так, у Рассеі ў весках па руску гутараць, у Англіі па англіканску, дык што, кожную мову можна аднесці да вясковай? Гэта не так! Тым больш, што першы ва ўсей Еўропе статут быў падпісаны на беларускай мове, а гэта ужо нешта значыць.
Тым хто кажа, што па беларуску шмат апазіцыянераў размаўляе. А што тут кепскага??? Палова БДУ апазіцыянеры, дык што, гэта дрэнна??? Не мае даражэнькія сябры, усе наадварот.
Шануйце родную мову, не адракайцеся ад яе, бо хутка страціце краіну
