Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Август 2025, 22:14:55
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #757011

Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 74322 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #360 : 12 Июль 2007, 17:22:24 »

Из "Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле — асяродак патрыятычна настроенай моладзі, што існаваў на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1947—1950 гг.":

Уладныя органы былі разьюшаныя гэткай “нахабнасьцю”. Па трывозе былі паднятыя ўсе службоўцы гораду. Выявіць “апазыцыянэраў” было не складана. Маладыя людзі часта зусім не хавалі ні сваіх мэтаў, ні існаваньня асяродку. На занятках па рускай літаратуры падчас вывучэньня “Маладой гвардыі” Расьціслаў Лапіцкі ў запале паведаміў настаўніцы, што ў Смаргоні існуе свая нацыянал-патрыятычная “Маладая гвардыя”.

 Смеющийся

___
Частку ўдзельнікаў арыштавалі ў сьнежні 1949 г., частку — у студзені-лютым 1950 г. 1—2 лютага 1950 г. на кватэры Цыбоўскіх (Леакадзіі і Часлава), адных з найбольш актыўных удзельнікаў падпольля, была наладжаная засада: затрымлівалі ўсіх, хто заходзіў у хату. Былі арыштаваныя і маладыя людзі. Здараліся і трагічныя выпадкі: пры спробе затрыманьня Генадзь Нафрановіч застрэліўся. Быў затрыманы і Расьціслаў Лапіцкі.

Юнакоў і дзяўчат трымалі ў Маладзечанскай і Вілейскай турмах. Маладым людзям ламалі зубы і рэбры, садзілі на ножкі табурэтак, трымалі пад халоднай вадой, заганялі пад пазногці голкі. 17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Расьціслаў Лапіцкі быў прысуджаны да расстрэлу.

Зянон Ахрамовіч (Смаргонь) атрымаў 25 год, бацькі Зянона былі асуджаныя на 25 год. Часлава Ашукоўская атрымала 8 год, Марыя Барташэвіч — 10 год, Восіп Блізьнюк — 25 год, Канстанцін Іваноўскі — 10 год, Анатоль Карней — 25 год, Юзаф Качэрга — 25 год, Соф'я Лапыцька — 25 год, Факунда Несьцяровіч — 25 год, Эдуард Сташкевіч — 25 год, Тадэвуш Хацілоўскі — 25 год, Леакадзія Цыбоўская — 25 год, Часлаў Цыбоўскі — 25 год, Тамара Юшкевіч — 25 год, Тацяна Юшкевіч — 10 год. Варта адзначыць, што частцы сяброў падпольля ўдалося схавацца, бо сьпісы ўдзельнікаў падпольля не вяліся, і пакараньня пазьбеглі галоўным чынам удзельнікі Мядзельскага асяродку.

Грустный
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 17:23:42 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,11 секунд. Запросов: 20.