Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Август 2025, 21:27:41
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #757005

Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 74369 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #360 : 12 Июль 2007, 17:19:48 »

Васіль Супрун, актыўны ўдзельнік арганізацыі "Чайка", успамінаў: “Мы, былыя аднакурсьнікі Слонімскай настаўніцкай сэмінарыі, раскіданыя па розных гарадох і вёсках, часта сустракаліся, згадвалі юнацтва, гаманілі пра нашае шчырае жаданьне прысьвяціць сябе служэньню свайму народу, яго асьвеце і культуры. З болем і жахам мы назіралі, як топчуцца і зьневажаюцца нашыя сьвятыні. Кожная такая сустрэча збліжала нас духоўна, падахвочвала неяк супрацьстаяць гвалту. Было ж нам тады каля дваццаці, наперадзе ўсё жыцьцё зь сьветлымі марамі і жаданьнем пражыць яго дастойна і прыгожа, на карысьць роднай Беларусі. Наўкола ўсё руйнавалася. Чужы брудны бот нахабна таптаўся па нашых сьвятынях. “За што?” — узьнікала пытаньне. Усе мы бачылі, як гэты ж бот прайшоўся па многіх народах Эўропы і ў крыві ўтапіў іх свабоду. Маўчаць было немагчыма. І мы вырашылі, не шкадуючы свайго жыцьця, бараніць гонар, сумленьне і самабытную спадчыну свайго народу. Уступаць у адкрытую барацьбу цяпер было бессэнсоўна, і таму мы сышліся на наступным: праз патрыятычнае падпольле спрыяць нацыянальнаму самаўсьведамленьню моладзі, рыхтуючы тым самым супраціў шквалу чужацкай агрэсіі, што несла з сабой маральнае і духоўнае разлажэньне нашага народу, зьнішчэньне яго гістарычных каштоўнасьцяў”.

...

І ўсё ж, нягледзячы на кансьпірацыю, улетку 1947 г. падпольле было разгромленае. Першы ўдар быў нанесены Цэнтру Беларускага Вызвольнага Руху. Усіх арыштаваных абвінавацілі ў антысавецкай агітацыі, здрадзе СССР і падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньня з мэтай аддзяленьня Беларусі ад СССР. Сяброў “Чайкі” судзілі ваенныя трыбуналы МУС у Баранавічах (16—18 кастрычніка 1947 г.), дзе было асуджана 18 асобаў, і ў Менску (21 лістапада 1947 г.), дзе былі асуджаныя 4 асобы. Усіх абвінавацілі па артыкулах 63-1 і 76 КК БССР. Тэрміны пакараньня вагаліся ад 10 да 25 год.

Асуджаныя былі Агейка Міхась (10 год), Альшэўскі Кастусь (10 год), Барэйка Аляксандар (25 год), Гардзейка Аляксандар (10 год), Грынь Уладзімер (10 год), Ждановіч Мікалай, Жукоўскі Аляксандар (6 год), Кабак Антон (10 год), Кавальчук Леакадзія (10 год), Казак Генадзь, Кернога Мікалай, Краскоўскі Вячаслаў (10 год), Лазіцкі, Лазоўскі Іван (10 год), Лях Лявон (10 год), Макарэвіч Мікалай, Маныла Іван (10 год), Ракевіч Міхась (25 год), Супрун Васіль (25 год), Чыгрын Міхась (10 год), Шапавал Аляксандар, Яноўскі Сяргей (10 год). Пад катаваньнямі Ўладзімер Салавей звар'яцеў у турме і быў зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.

Усе ўдзельнікі адбывалі пакараньні ў лягерах на Поўначы, у Сыбіры, Казахстане. А па вяртаньні, як і сябры СБП, усе зьведалі ціск з боку ўладаў.
« Последнее редактирование: 12 Июль 2007, 17:20:14 от www » Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,113 секунд. Запросов: 20.