Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Август 2025, 05:50:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: С Днём Победы!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #756999

Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: С Днём Победы!  (Прочитано 74342 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #360 : 12 Июль 2007, 17:17:07 »

...
25 сакавіка 1946 г. у вёсцы Рамелькі Пастаўскага раёну ў хаце Міколы Асіненкі сябры суполкі “За Беларусь” прынялі прысягу, якую прымалі перад бел-чырвона-белым сьцягам і выявай “Пагоні”, якую намалявала Алеся Ўмпіровіч (Фурс). Прыняўшы прысягу, сябры арганізацыі склалі сьпіс і расьпісаліся ў ім. У той жа дзень у Глыбоцкай арганізацыі прымалі новых сяброў.
...

У лютым 1947 г., напярэдадні выбараў у ВС БССР, МДБ распачало арышты сяброў СБП. Частка сяброў арганізацыі была арыштаваная ў пэдвучэльні, а тых, хто настаўнічаў, забіралі з кватэраў ці ўрокаў. МДБ нават праводзіла апэрацыі па захопе паасобных сяброў арганізацыі. У турме сяброў СБП, а яны былі перавезеныя ў Менск у славутую “амэрыканку”, жорстка катавалі.

Большасьці сяброў СБП пагражалі пакараньні паводле арт.63 ч.1 і арт.76 Крымінальнага кодэксу БССР (здрада Радзіме і ўдзел у антысавецкай арганізацыі). Па справе СБП у 1947 г. адбылося два судовыя разгляды:

— 16—20 чэрвеня ў Менску былі асуджаныя 34 сябры СБП. Васілю Мядзелецу, Антону Фурсу, Міколу Асіненку і Валянціну Лагунёнку быў вынесены сьмяротны прысуд — расстрэл, пазьней заменены на 25 год канцэнтрацыйных лягероў. Іншыя сябры СБП атрымалі ад 3 да 25 год пазбаўленьня волі.

— У Полацку 11—12 лістапада былі асуджаныя Леанід Казак, Пётр Сьпірковіч, Марыя і Іван Бабічы, Алена і Ларыса Барсукі.
...

Глыбоцкая група

Васіль Мядзелец — 25 год; Антон Фурс — 15 год; Алесь Юршэвіч — 25 год; Цярэнці Еўдакімаў — 25 год; Леў Бялевіч — 10 год; Іван Бабіч — 25 год; Марыя Бабіч — 10 год; Людміла Краснадубская — 10 год; Алена Барсук — 10 год; Ларыса Барсук — 10 год; Тамара Лагун (Барсук) — 3 гады; Алег Табола — 10 год; Гардзей Кліманскі — 10 год; Мікола Пачопка — 10 год; Альбэрт Бацяноўскі — 10 год; Пётр Сьпірковіч — 10 год; Мікола Конан — 10 год; Леанід Казак — 10 год; Віктар Бабіч — 10 год; Лідзія Несьцяровіч — 10 год; Юстын Протас — 10 год; Стась Савік — 10 год; Леанід Баговіч (невядома); Міхал Шуман (ніякіх зьвестак); Павал Шуман (ніякіх зьвестак).

Пастаўская група

Мікола Асіненка — 25 год; Алесь Адамовіч — 10 год; Валянцін Лагунёнак — 25 год; Алеся Ўмпіровіч — 25 год; Віктар Стахоўскі — 10 год; Янка Рымдзёнак — 10 год; Уладзімер Лысёнак — 10 год; Ніна Асіненка — 10 год; Алесь Амельяновіч — 10 год; Іван Бароўка — 10 год; Ангеліна Бароўка — 10 год; Аляксандар Дзікі — 10 год; Сямён Касарэўскі — 10 год; Павал Лапушынскі — 10 год; Алена Мацук — 10 год; Яўген Сідаровіч — 10 год; Мікола Церашковіч (?); Міхал Дзеравянка — вызвалены з залі суду.
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
Страниц  : 1 ... 11 12 14 15 ... 30 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,103 секунд. Запросов: 20.