Вопрос к Православным и католикам:
Для чего, почему поклоняются (?) почитают МОЩИ святых???
(по сути трупам)
Па -першае: вельмі важная адрозваць пакланенне і пачытанне. Пакланяюцца толькі Богу. Святыні пачытаюць. Шанаванне святынь заснавана на старазапаветнай веры ў тое, што матэрыя здольная быць носбітццай благадаці. Вера ў асвячэнне праз ахвяру, праз малітву святара і т.д. Дзіўны выпадак "магутнасці" мошчаў св. Прарока Елісея апісаны ў 4 кнізе Царстваў гл 13.
"І памёр Елісей, і пахавалі яго. І полчышчы Маавіцян дашлі ў
зямлю ў наступным годзе.
21 І было, што, калі хавалі аднаго чалавека, то, убачыўшы гэта
полчышча, хаваўшыя яго кінулі таго чалавека ў дамавіну Елісея; і ён
пры падзенні сваім крануўся костак Елісея, і ажыў, і ўстаў на ногі
свае."
У эпоху НЗ, гэты "свяшчэнны матэрыялізм", атрымаў вышэйшую санкцыю дзякуючы ўцелясненню Сына Божага. Царква заўсёды літаральна разумела Прычасцце Целу Хрыста, і выратаванне як злучэнне з Духам Божым, абожанне. Цела чалавека не выключана з абожння. Святыя людзі дасягнулі абожання і іх цела насяляе Дух Божы. Яны датычныя благадаці. З вераю і малітвай дакранаючыся да мошчаў, як некалі мяртвяк з біблейнай кнігі, і мы, духоўныя мертвякі, атрымоўваем благадаць Госпада.