Тоширскийне крыўдуй, але мне падаюцца сьмешнымі усі гэтыя АГП, БСДГ, і іншыя ПКБ. Яны такія-жа марыянэткі Масквы як і Лукашэнка, і снуюць на той выпадак, калі Лукашэнка адмовіцца здаваць Беларусь Расеі. а ён напэўна адмовіцца.
Яшчэ мне не падабаецца ва ўсіх абсалютна партыях(акрамя КХП-БНФ) першасьць дэмакратыі за мову. Яны не разумеюць што дэмакратычная, але расейскамоўная Беларусь зьнікне хутчэй чым пры Лукашэнку.
Дарэчы, улада абвінавачвае Пазьняка у русафобстве, а я сустрэў у сеціве такія словы
"Ніколі ня чуў как Пазьняк гаварыў што-небудзь пра "высяленьне расейцаў", а чуў толькі адказ на пытаньне: Як будуць жыць расейцы у Беларусі, калі вы танеце прэзыдэнтам - Лепш чым у Расеі"
усё, разумею, але я прыхiльнiк сацыял-дэмакратычных iдэяў

Мяне таксамаж цiкавяць стасункi з Расеяй у выпадку, калi КХП-БНФ усё ж такi прыдзе да ўлады. I стасунак да расейскай мовы. Як-нiяк, але я хацеў бы, каб маi дзецi, калi я ўсё ж такi павернуся працаваць i жыць на Беларусi, у школе маглi навучацца па-расейску i вывучаць класiкаў расейскай лiтаратуры ў арыгiнале. Я рускi, i з гэтым нiчога не можна(i мне не хочацца) зрабiць. Я люблю Беларусь, я край, у якiм я нарадзiўся, але я хачу павагi да правоў нацыянальнай меншасьцi i да расейскай мовы, на якой размаўляе большасць насельнiцтва. Я не хачу гвалтоўных пераходаў, а пазьней праблем, як у Латвii, Лiтве цi Эстонii...
А кожная беларуская партыя, так альбо iнакш, мае якога-небудзь спонсара, ЕС цi Расею, Амерыку цi Украiну...
I я за захаванне добрых стасункаў з усходнiм суседам - мне падабаецца, што нямi пагранiчнага кантролю, калi я еду з Гродна ў Смаленск, няма дасмотру, калi я на самалёце прылятаю ў Калiнiнград, i для мяне было бы вельмi цяжка ад гэтага адмовiцца...