Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
06 Август 2025, 00:47:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
newgrodno.by
Гродненский Форум > Наш Город! > Факты и события > Тема: Re: Будем мишенями
(Модераторы: Викторович, V.I.T.A.L.) > Тема:

Сообщение #6881942

Страниц  : 1 2 3 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Будем мишенями  (Прочитано 12568 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
cyborg
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-7
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1097


прочитай мой ник наоборот

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #90 : 13 Декабрь 2011, 17:07:08 »

Паводле звестак БелаПАН, сістэмы «Тор», якія Беларусь закупіла ў Расіі, паступяць на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады. Яе штаб знаходзіцца ў Баранавічах. Цяпер злучэнне ўзброена зенітнымі ракетнымі комплексамі «Бук». «Торы» ў яго склад будуць уведзены асобнай батарэяй. Плануецца, што новыя зенітныя ракетныя сістэмы паступяць у Беларусь у другой палове снежня.


Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі гэтую інфармацыю не каментуе.

Аб тым, што новыя сродкі СПА для Узброеных сіл Беларусі «ўжо знаходзяцца ў дарозе», заявіў на прэс-канферэнцыі 7 снежня начальнік Генеральнага штаба УС генерал-маёр Пётр Ціханоўскі. Паводле звестак БелаПАН, складальныя часткі новай сістэмы будуць дастаўлены ў Беларусь з некалькіх пунктаў Расіі.

21 лютага 2011 года міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін паведаміў, што Беларусь закупіць у Расіі дывізіён зенітных ракетных сістэм новага пакалення «Тор-М2Э» і першая батарэя паступіць ужо сёлета. Паводле яго слоў, кантракт, які быў заключаны на вельмі выгадных для краіны ўмовах, разлічаны на тры гады.

Як паведаміла 1 ліпеня 2011 года «Красная звезда» са спасылкай на намесніка дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве РФ Канстанціна Біруліна, кантракт быў падпісаны ў 2010 годзе. «Пастаўка ажыццяўляецца па льготных цэнах, гэта значыць па тых жа цэнах, па якіх закупляе гэтыя сістэмы Мінабароны Расіі», — сказаў ён.

ЗРС «Тор-М2Э» з’яўляецца прадстаўніком новага пакалення баявых сродкаў СПА малой далёкасці класа «Тор». Вызначаецца павышанай эфектыўнасцю адбіцця масіраваных налётаў сучасных сродкаў паветранага нападу ва ўмовах агнявога і радыёэлектроннага процідзеяння. У канцэрне СПА «Алмаз-Антэй» — распрацоўшчыку сістэмы — заяўляюць, што «Тор-М2Э» — гэта эфектыўны сродак паражэння самалётаў, верталётаў, аэрадынамічных беспілотных лятальных апаратаў, кіраваных ракет і іншых элементаў высокадакладнай зброі, якія лятаюць на сярэдніх, малых і гранічна малых вышынях у складанай паветранай і з перашкодамі абстаноўцы.

Зенітная ракетная сістэма «Тор-М2Э» на колавым шасі ствараецца ў кааперацыі з Мінскім заводам колавых цягачоў.

У складзе «Тор-М2Э» баявая машына на колавым або гусенічным шасі; зенітны ракетны модуль з чатырма зенітнымі кіраванымі ракетамі; транспартна-заражальная машына; транспартная машына; машыны тэхнічнага абслугоўвання; машына групавога камплекта запасных частак і прылад; камплект такелажнага абсталявання; трэнажор аператараў баявых машын; майстэрня тэхнічнага абслугоўвання.
Записан



Страниц  : 1 2 3 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 2,217 секунд. Запросов: 20.