Вось рэцэпт майго хлеба. Напішу тут, можа яшчэ каго зацікавіць.
25 г. свежых дрожжаў (альбо 15 г. сухіх)
2 ст. л. цукру
2 ст.л. алею
2 ст.л. солі
1,4 кг мукі (я кладу палову пшанічнай, палову жытняй).
Развесці дрожжы і 1 ст. л. цукру ў 900 мл. цёплай вады і паставіць у цёплае месца на 15'. Затым дадаць астатні цукар, соль, алей. Усыпаць 90% колькасці мукі. Замясіць цеста і вымешваць 10', падсыпаючы астатак мукі. Кладзем шар у змазаную алеем ёмістасць, накрываем і даем падыйсці - павялічыцца ўдвая. Вымясіць яшчэ раз, падзяліць на 3 часткі. На гэтым этапе у кожнаю можна падмяшаць сваю "начынку": вотрубі, насенне, травы... Кожны з шароў укладваем у ёмістасць для выпякання, папярэдне змазаўшы алеем і пасыпаўшы мукой. Зверху таксама змазаць алеем ад перасыхання. Хлеб асабліва смачны свежы, з корачкай, таму я 1 выпякаю адразу, а 2 астатніх стаўлю ў лядоўню ў сваіх формах. яны там усё роўна будуць падыходзіць, таму потым зручна проста дастаць і паставіць у цёплае месца падыходзіць перад выпячкай. У мяне электрапліта, таму я стаўлю ў духоўку на 50 градусаў на 45-60' каб паднялося. Выпякаю пры 200 градусах 45'.
Я ўвогуле хлеб не ем. Але гэты.... свежы, салёненькі.......... (слюнкі пацяклі

) уходзіць за вечар. Што не ёсць карысна, але гасцей здзівіць можна.
Смачна есці! Будуць якія пытанні - звяртайцеся, і дзяліцеся вопытам! А вось і фота майго сённяшнега: