Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Июль 2025, 14:20:18
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 9 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Что с сайтом e-konsulat.gov.pl?????  (Прочитано 83167 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
RoGGeR
Почетный гродненец
*****

Репутация: +500/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 2011


Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 27 Июнь 2011, 16:12:06 »

У параўнанні з мінулым годам колькасць жадаючых атрымаць візу ў польскім консульстве павялічылася на 100% і таму электронную рэгістрацыю супрацоўнікі блакуюць. З чым гэта звязана, а таксама чаму амбасаду Польшчы высяляюць з арэндаванага будынка, як зменяцца адносіны Польшчы і Беларусі пасля таго, як яна прыме старшынства ў ЕС і на іншыя пытанні слухачоў Еўрарадыё адказаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка.


Два пытанні ад аднаго нашага слухача: Чаму так складана трапіць у консульства па візу? Калі жыхары памежных раёнаў змогуць свабодна ездзіць у Польшчу?
 
Лешак Шарэпка: Наконт першага пытання. У нас у Беларусі тры консульствы – у Брэсце, Гродне і пры амбасадзе ў Мінску. У Беларусі працуе 26 супрацоўнікаў консульства. З беларускага боку ў Польшчы – 12. У нас шэнгенская сістэма, і мы павінны выдаваць візы ў адпаведнасці з пэўнымі працэдурамі. І ніякіх паскарэнняў чакаць нельга, бо трэба ўсё правяраць. І ў параўнанні з мінулым годам, з гэтым самым перыядам пачатку года, колькасць людзей, якія хочуць атрымаць польскую візу, павялічылася на 100%. І гэтыя дадатковыя 100% мусяць абслугоўваць тыя ж людзі, якія працуюць у консульствах Мінска, Брэста і Гродна. Мы звярталіся да ўладаў Беларусі з просьбай павялічыць наш штат, колькасць консульскіх супрацоўнікаў, з тым, каб аблегчыць долю беларускіх грамадзян, якія спрабуюць атрымаць візу. Нам адказалі, што і так ёсць дысбаланс і не трэба яго павялічваць.
 
Што тычыцца малога памежнага руху, то ёсць вялікая колькасць каментарыяў на гэтую тэму. Але я скажу так: мы падпісалі гэта пагадненне ў лютым мінулага года. І мы завяршылі працэс яго ратыфікацыі ў верасні мінулага года. 17 верасня мы перадалі ноту беларускаму боку. І каб гэты дакумент набыў моц, мы павінны атрымаць такую ж ноту з беларускага боку. Праз месяц пасля гэтага дамова набывае моц. З верасня мінулага года мы чакаем ноту з беларускага боку. Не так даўно мы даслалі ноту з мэтай высветліць лёс гэтай дамовы. На сакавік у нас былі запланаваныя кансультацыі для вырашэння розных тэхнічных пытанняў. Але беларускі бок і ад гэтых кансультацый адмовіўся. І тут мяч на беларускім баку. Наш прэзідэнт прыязджаў у Кузніцу і там казаў, што ён прыхільнік гэтай дамовы. Заклікаў беларускі бок хутчэй прыняць і ратыфікаваць гэтую дамову. Але адказу няма.

Я думаю, што гэта вельмі добрая дамова. Яны зрабіла б лягчэйшым лёс многім жыхарам Беларусі. З беларускага боку ў гэтую 35-кіламетровую зону трапляюць Гродна і Брэст – а гэта буйныя гарады. Але гэта пытанне да беларускіх уладаў – чаму яны не хочуць, каб пагадненне запрацавала.


Ходзяць такія чуткі, што ў Беларусі зачыняць консульствы Польшчы ў Брэсце і Гродне, а застанецца толькі консульства ў Мінску. Ці праўда гэта?

Лешак Шарэпка: Я пра такія планы не чуў. Беларускі бок у Польшчы мае больш консульскіх устаноў, чым мы ў Беларусі – у іх ёсць тры плюс сталіца, а ў нас – два плюс сталіца. Гэта былі б, напэўна, нейкія двухбаковыя рухі, але пра такія я не чуў.


Да 1 ліпеня, некалькі месяцаў, не было запісу на тое, каб падаць дакументы на візу. Якая прычына? І ці не чакаецца, што калі адновіцца гэты запіс, будзе вельмі вялікі наплыў?

Лешак Шарэпка: Мы прымаем заяўкі праз інтэрнэт. Але справа ў тым, што мы не можам прымаць усе заяўкі адразу. Мы спрабуем паступова прымаць заявы на наступныя перыяды, каб наша праца не была дэзарганізавана, і не было чэргаў. Каб людзі проста маглі запісацца і паехаць у Польшчу. У нас няма той колькасці консулаў, якая патрабуецца. І ў нас абмежаваныя магчымасці выдаваць візы. Мы блакуем на нейкі час прыняцце заявак, каб даць усім роўныя шансы.

 
Слухач піша: “Пан амбасадар! Працэдура атрымання карты паляка занадта складаная і бюракратызаваная. Ці не лічыце вы, што трэба спрасціць працэдуру яе атрымання?”
 
Лешак Шарэпка: Я не думаю, што там вельмі бюракратызаваная працэдура. Там галоўнае – размова з консулам, якая цягнецца 15-20 хвілін. А потым працэдура ідзе сваім шляхам, і шмат залежыць ад таго, як паводзіць сябе чалавек, які гэтую карту просіць. І я не бачу магчымасці спрасціць гэтую працэдуру. Чалавек, які атрымаў адмову можа звярнуцца ў савет, які ёсць у Польшчы, і аспрэчыць рашэнне консула. У чалавека ёсць магчымасць у рэшце атрымаць гэтую карту.
 

Колькі людзей атрымалі карту паляка з 2008 года?

Лешак Шарэпка: За гэты час карту паляка атрымала больш за 20 тысяч чалавек.


Тэкст інтэрв'ю
« Последнее редактирование: 28 Июнь 2011, 09:32:11 от RoGGeR » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 9 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,11 секунд. Запросов: 20.