Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Август 2025, 10:05:09
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 26 27 29 30 ... 78 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Милицейский беспредел  (Прочитано 207338 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
cyborg
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-7
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1097


прочитай мой ник наоборот

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #810 : 24 Февраль 2011, 14:23:31 »


Пацярпелую ад міліцыянтаў судзяць за гвалт над супрацоўнікамі МУС

24 лютага Сьветлагорскі раённы суд можа вынесьці прысуд прадпрымальніцы Лілі Лагуцінай. Лагуціну, якой супрацоўнікі МУС зламалі руку, вінавацяць у супраціве міліцыянтам і гвалце над імі. Пацярпелымі праходзяць чацьвёра міліцыянтаў.


Справу супраць прадпрымальніцы Лілі Лагуцінай завялі пасьля таго, як яна паскардзілася ў пракуратуру, што міліцыянты пакалечылі ёй руку і ня выклікалі «хуткую дапамогу», а павезьлі ў міліцыю.

Лагуціна: «Яны судзяць мяне за супраціў і гвалт над супрацоўнікамі міліцыі, хаця самі мне зламалі руку. Такі цяжкі пералом быў са зрушэньнем, што прыйшлося рабіць складаную апэрацыю. Цяпер замялі ўсю гэтую справу — быццам бы й не ламалі, і на мяне перакінулі віну. Цяпер мяне хочуць засудзіць за супраціў».

Гэта ўжо другі судовы працэс над Ліляй Лагуцінай. Раней Сьветлагорскі суд пакараў прадпрымальніцу адным годам абмежаваньня волі. Але пракуратура падала пратэст, і абласны суд адмяніў вырак, накіраваў справу на новы разгляд.


Гэтым разам прадстаўнік Сьветлагоскай раённай пракуратуры Аляксей Скачынскі папрасіў пакараць Лілю Лагуціну трыма гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёнію. Максымальны тэрмін пакараньня паводле артыкулаў — 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Канфлікт у Лагуцінай зь міліцыянтамі адбыўся амаль паўтара гады таму. Яна заступілася за мужа, якога спрабавалі затрымаць міліцыянты. Кажа, што махнула сумкай, каб адчапіліся.

Адзін з пацярпелых, цяпер ужо былы афіцэр Дэпартамэнту аховы МУС, Яўген Мельнікаў, які затрымліваў жанчыну, лічыць, што Лагуціну трэба пакараць надзвычай строга:

«Жанчына проста ня бачыць, што зь ёй размаўляе міліцыя. Яна ня цяміла, што рабіла — нанесла ўдар сумачкай. Выскачыў сіняк на твары. Так зь міліцыяй нельга паступаць. Я лічу, што такіх людзей наагул трэба саджаць у турму. Яна перашкаджала затрымліваць мужа, хапала за міліцэйскую вопратку. Яе вялі да машыны, яна выкручвалася, вырывалася. Дзесьці крутнулася — і ў выніку сама сабе нанесла калецтва».

Адвакат прадпрымальніцы спадар Каралёў не пагаджаецца з высновамі абвінавачваньня:

«З нашага пункту гледжаньня ў яе дзеяньнях адсутнічае склад злачынства, Паколькі супрацоўнікі міліцыі парушылі палажэньні закону пра органы унутраных спраў. Ёй не патлумачылі яе правы, не патлумачылі, куды яе і навошта зьбіраюцца дастаўляць».
Записан



Страниц  : 1 ... 26 27 29 30 ... 78 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,125 секунд. Запросов: 21.