Божачкі, ну у кожнага народа не аднолькавыя ж матывы песень! Музыка да песень розная, разумееце? Мелодыі розныя. Паслухайце беларускі і рускі аўтэнтычны фальклор, зразумееце. Я уласна рускія песні народныя увогуле пець не магу, бо не разумею матыву
.
Ці я не вельмі удала тлумачу сваю думку, ці то Вы неўважліва чытаеце.
Я напісаў менавіта пра аднолькавыя матымы, якія існуюць у розных сучасных народаў - аднолькавыя , цалкам аналагічныя песні і мелодыі, у украінцаў, ліцвіноў і літоўцаў.
Часам музыка абсалютна тая самая, а тэкст - розны. Напрыклад ёсць балтамоўны, літоўскі варыянт песні 'Гэй, расцвяла ружа ля вакна...'
А ёсць і неаднолькавыя матывы, але пра неаднолькавыя я не пісаў.

Добавлено: 17 Февраль 2011, 18:09:55
Угу. Вы хіба фальклору увогуле не чулі, што такое пішаце? Існуюць падобныя песні з агульным зместам і нязначнымі адрозненнямі ("Гарэла сосна, гарэла" ва украінцаў, "Гарэла ліпа, гарэла" на беларуска-польскім памежжы - сэнс адзін - дзяўчына развітваецца з незамужнім жыццём і шмат-шмат іншага).
Тое самае. Я заўважыў, што існуюць агульныя мелодыі і песні 'ад мора да мора', у народаў былога ВКЛ. Што натуральна.
Маюцца на ўвазе сучасныя беларусы, украінцы і літоўцы, якія маюць шмат агульнага.
А Вы чамусці сталі даводзіць пра нейкія агульныя рысы у беларусаў , украінцаў і рускіх. Пры чым тут рускі фальклор, і якія вы маеце на ўваце шчыльнуя сувязі паміж беларускім і расійскім фалклорам і якія агульныя песні - я не зусім зразумеў.