Я не зусім разумею, якая розная мелодыка у песень, што маюць цалкам аналагічную мелодыю, і адрозніваюцца выключна тэкстам, на розных дыялектах/мовах..
Божачкі, ну у кожнага народа не аднолькавыя ж матывы песень! Музыка да песень розная, разумееце? Мелодыі розныя. Паслухайце беларускі і рускі аўтэнтычны фальклор, зразумееце. Я уласна рускія песні народныя увогуле пець не магу, бо не разумею матыву.
А наконт 'рускіх і украінцаў-беларусаў' з агульнымі песнямі, дык гэта мусіць аб рэпертуары Мішы Шафуцінскага, і культурнага абмену пры дапамозе тэлебачання, а не традыцыйных песьнях.
Угу. Вы хіба фальклору увогуле не чулі, што такое пішаце? Існуюць падобныя песні з агульным зместам і нязначнымі адрозненнямі ("Гарэла сосна, гарэла" ва украінцаў, "Гарэла ліпа, гарэла" на беларуска-польскім памежжы - сэнс адзін - дзяўчына развітваецца з незамужнім жыццём і шмат-шмат іншага).
Менавіта.
Літвой названыя гэныя землі у першых паведамленнях (13 ст, тая самая ГВЛ), Уласна Літвой яны былі усю гісторыю у ВКЛ, Літвой яны былі нават да пачатку 20 ст.
Навошта шукаць сярод нейкіх валынскіх дзяцей-імігрантаў, калі адказ на пытанне аб дамінуючым этнасе і культурна-палітычным становішчы - ляжыць на паверхні?
Няўжо толькі таму, што ліцве наляпілі шыльду 'балты', а сучасным беларусам - 'славяне'?
Літва ў розныя часы азначала розныя паняцці. Для Міцкевіча Літва - гэта адно, у пачатку 13 ст. - другое, у 14 - 15 ст. - трэцяе. Ёсць літва ў этнічным сэнсе *балцкае племя* і у палітыка-геаграфічным (сюды тая ж Навагрудчына ўваходзіць).