Ішлі, ды не дайшлі. Бывае. Навагародак - літва, як і ў іншых рэгіонах сюды даходзілі розныя этнічныя групы, але не аніякія валыняны, ані дрыгавічы, ані яцвягі ані тым болей крывічы не складалі асновы на Навагародчыне.
Археолагі - лохі. Якой халеры яны валынскія ды дрыгавіцкія пахаванні на Навагрудчыне знайшлі?

А яшчэ летапісец тормаз, напісаў: . «приде опять в Новъгородокъ, и учини собе манастырь на реце, на Немне, межи Литвою и Новымъгородкомъ, и ту живяше» Ипатьевская летопись // ПСРЛ. — С-П., 1908. — Т. 2. cтб. 859
Нічога яны ўсе не вартыя?

Шаноўны Ліцьвін, вы усё іранізуеце з нейкіх разумных кніжак, пра якія я кажу. Хачу вам сказаць, што вашыя вельмі цікавыя гістарычныя веды таксама абапіраюцца на шэраг кніг. Толькі я вось крыніцы сваіх ведаў адкрыта называю, а вы чаму не? (Акрамя ссылкі на працу Сядова (за яе дзякуй, пачытаю)).
Вось я і папрасіў вас Улыбка коратка пазначыць, якія славяны і якіх балтаў (і куды?) выціснулі. Давайце спрасцім для вас задачу - канкрэтна На Случчыне, на Магілёўшчыне, на Мазыршчыне і на Меншчыне. Для прыкладу.
Гэта ж мусяць быць элементарныя рэчы, ці не так? Улыбка
Абсалютна. Давайце мейл, кажу.
І вы, гляджу, не чытаеце мае пасты.

Я пісала аб асіміляцыі як аб аснове узаемных балта-славянскіх працэсаў, выцясненне было другарадным.
А пісаў пра пераемнасць культур на тэрыторыі кожнага з рэгіёнаў, у дадзеным выпадку - Дзепра-Дзвінскага і Штрыхавікоў.
Гэта значыць, што тэрыторыі, для прыкладу, 'пасляславянскіх' крывічоў, рэгіёну ВКЛ, і нават болей - сённяшняга паўночна-усходняга этнаграфічнага рэгіону РБ - зусім магічным чынам супадае з тэрыторыяй даўняй, 'даславянскай' археалагічнай культуры.
Я з гэтым згаджаюся ужо які пост па ліку. Пераемнасць была яшчэ з эпохі неаліту. Праўда, штрахавікі і днепра-дзівнцы - не славяне хіба таксама

(а хіба лічацца балтамі

).
Дакладна тое самае - нязменнасць насельніцтва на працягу вельмі працяглага часу на адной тэрыторыі - даводзяць сучасныя даследванні, праведзеныя на нацыянальным узроўні, напрыклад генетычныя, пра якія шмат пісалася апошні час.
Не нязменнасць, а пераемнасць - прыходзілі новыя плямёны і змешваліся са старымі.Генетычныя даследванні - чула пра іх, але ў гэтай сферы яны крыху ... прыцягнутыя за вушы. А вось што народныя касцюмы і мелодыка фальклору у беларусаў падобныя з літоўцамі - гэта факт
