Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Июль 2025, 06:45:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Яцвезь – загадкавая краіна апошніх язычн&  (Прочитано 55901 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Licvin
Молодой Гродненец
*

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 18

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 15 Февраль 2011, 02:39:54 »

А Тройдзень(дайноўскі князь)  прагнаў галіцка-валынскіх князеў і яго запрасілі княжыць у Літве. ( гэта можна знайсці ў галіцка-валынскім летапісу. Там пра Тройдзеня многа напісана. Надта на любілі галіцка-валынскія князі храбрага Тройдзеня.



На жаль я не знайшоў  ў ГВЛ нічога, што казала б пра яцвяжскія карані Тройдзеня. А у Вікепедыі   В замешательстве нашмат болей гаворыцца аб натуральным Літоўскім, ці нават Полацкім, а не Яцвяжскім паходжанні князя.
Мне падаецца, што імавернае яцвяжскае паходжанне  кн. Тройдзеня не болей чым нейкая абстрактная гіпотэза, заснаваная на мала зразумелых меркаваннях, а не на фактах. І на маю думку такое 'замежнае' паходжанне Вялікага Літоўскага князя проста не адпавядае сэнсу і рэаліям таго часу.

Тройдзень выглядае моцным кіраўніком Літвы, які аб'ядноўвае ўсю краіну, далучае да ае землі і паспяхова дзейнічае ад Лівоніі да Любліна.. Тройдзень становіцца Вялікім Літоўскім князем падчас выключна няпростай для Літвы сітуацыі, змяняючы памерлага (ці забітага) замежніка-валыняніна Шварна, які кароткі час 'выконваў абавязкі кіраўніка Літвы'. Шварн практычна быў валынскім намеснікам на Ліцве, якая падпала часова пад валынскі палітычны уплыў.
І менавіта Тройдзень выводзіць Літву на новы этап развіцця.

Наўрад ці мог гэта зрабіць нейкі 'запрошаны' прадстаўнік яцвягаў, тых самых яцвягаў якія у гэты час ўжо былі практычна ўшчэнт разбітыя і зваяваныя сіламі Bалыні, ляхаў ды падступаючых з захаду немцаў. Болей таго -  яцвягі, як васалы валынцаў, нават былі прымушаныя удзельнічаць у вайне супраць Літвы, у складзе 'аб'яднанай антылітоўскай кааліцыі'.

Рэзкі анты-валынскі характар новага кіраўніцтва не выклікае сумненняў. ГВЛ не шкадуе эпітэтаў - 'оканьный, и безаконьный, прокляты, немилостивый Тройдей, егоже безаконья не могохомъ писати срама ради. Такъ бо бяшеть безаконьник, яко и Антиохъ Сурьскый, Иродъ Ерусалимъскый и Неронъ Римъскый. И ина многа злейша того безаконья чиняше.

Між тым аказваецца, што Тройдзень, амаль гарантавана, хрышчаны 'рускі' хрысціянін.  Крутой  Прынамсі тры ягоных браты - прававерныя 'рускія', нават лаючы Тройдзеня апошнімі словамі валынскі летапісец не згадвае аб ягоным паганстве. Уявіць сабе сітуацыю, пры якой Вялікі Літоўскі князь афіцыйна прытрымліваецца нейкіх паганскіх культаў, а ягоная сямья - зацятыя хрысціяны - нонсэнс. Такой сітуацыі не можа быць у прынцыпе, а тым болей яна была немагчымай ў 13 ст. з тамчасным найважнейшым значэннем рэлігіі у грамадстве і палітыцы.

Такім чынам, Тройдзень - літоўскі князь, 'рускі' хрысціянін - як і ягоны папярэднік Войшалк.. Які бярэ рэванш за прыніжэнне і рабаванні Літвы  у мінулыя гады і значна умацоўвае дзяржаву.
Імя князя таксама не выбіваецца з літоўскіх / нальшанскіх формаў імёнаў,  ( Віцень, Гердзень ды г.д. )
Записан
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,083 секунд. Запросов: 20.