Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Июль 2025, 19:19:53
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Яцвезь – загадкавая краіна апошніх язычн&  (Прочитано 55872 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
britun
Почетный гродненец
*****

Репутация: +46/-2
Offline Offline

Сообщений: 1138

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 23 Январь 2011, 12:36:14 »

Яцвягія (Ятва, Ятвезь, Яцвезь, Дайнова)

Яцвяжская краіна, якая  ў Х–ХІІІ стагодзях займала сучасную тэрыторыю Гродненскай вобласці, частку Брэсцкай вобласці – Рэспублікі Беларусь і Беластокскае ваяводства – Рэспублікі Польша.
Прыкладна, з часу Трайдзеня яцвяжскія землі робяцца часткай Літоўскай дзяржавы.  Яцвяжскі (дайнаўскі) князь, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. З'яўленне дайнаўскога князя на літоўскім пасадзе можна тлумачыць дзвюма акалічнасцямі. З аднаго боку, ад старой літоўскай дынастыі за час крывавых міжусобіц амаль нікога не засталося. А ў Яцвягіі князёў было многа. Тэрыторыя Яцвягіі імкліва сціскалася крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў (Дайнавы), вельмі прадбачліва было б не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе на шчасце якраз выявіўся недахоп князёў. Замацаванне Яцвягіі ў складзе Літоўскай дзяржавы азначала пачатак утварэння слаўнай і магутнай дзяржавы. – Вялікага княства Літоўскага і Рускага.
З ХІV стагодзя, ужо ў складзе ВКЛ, яцвягі кампактна пражывалі ў Белавежскай пушчы і вакол яе.
З прыходам на вялікакняжацкі трон Гедыміна, частка ваяўнічых ятвягаў перасяляліся пад Кобрын і далей за Пінск па палескай нізіне. Некаторыя з іх жаніліся з русінкамі, а яцвяжскія дзяўчаты выходзілі замуж за, хлапцоў-русінаў. Для жыхарства яны выбіралі дрымучыя лясы і непраходныя балоты.  Яцвяжскія селішчы служылі надзейным фарпостам для ВКЛ.
Па сведках шматлікіх гісторыкаў Гедымін, быў сынам полацкага князя Гердена, але ў яго жылах цякла і яцвяжская кроў. Гедымін валодаў незвычайнай сілай волі і з'яўляецца заснавальнікам магутнасці і славы ВКЛ. А яго ўнук, Вітаўт, зрабіў немажлівае; канчаткова разграміў крыжакоў, вызваліў рускія княствы ад мангола-татарскай арды, падпарадкаваў Залатую Арду сабе і стварыў самую вялікую і магутную дзяржаву ў Еўропе. Бадай што большай была толькі ў II-ім стагоддзі Рымская імперыя. Пад вялікакняжацкімі сцягамі, яны першымі нападалі на ворага, захапляючы астатніх сваёй бясстрашнасцю, і заўсёды перамагалі. Нават пасля хрышчэння (XVI – XVII стагоддзе) яцвягі практычна заставаліся язычнікамі, і ўтойліва захавалі звычаі і забабоны сваіх бацькоў.
Непазбежна праходзіць час, змяняюцца мовы, імёны, звычаі, абрады. Знікаюць і ўзнікаюць дзяржавы, народы. Сёння ўжо амаль не засталося слядоў таго адважнага яцвяжскага народа, які жыў у цэнтры Еўропы і ўпарта абараняў сваю радзіму Яцвезь. Яцвягі паказалі нам прыклад, як невялікі, але горды і мужны народ, дзякуючы нязломнасці характару і цвёрдасці духу, адстаяў сваю веру, абараніў сваю зямлі ад шматлікіх ворагаў. Падобныя дзеі нашых продкаў, могуць служыць асновай гонару і самасвядомасці беларусаў. Тэрыторыя Беларусі захавала сваю незалежнасць і ніколі не ведала што такое баскак і даніна. Беларускаму народу, які ўвабраў у сябе і яцвяжскую кроў, ёсць шмат чыннікаў для шчырага гонару за сваю багатую гісторыю.
Аб ваяўнічым яцвяжскім народзе засталіся ў памяці людзей толькі легенды, ды рэдкія згадванні ў летапісах…
Для тых хто хоча бліжэй пазнаёміцца з яцвяжскай гісторяй можна знайсці запісы ў Галіцка-Валынскім летапісу. Чытаючы гістарычныя звесткі, трэба заўсёды разумець, што яны пісаліся ў угоду сваім князям. Запрашаю зазірнуць ў старадаўні  летапіс на маім блогу…
Записан
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,089 секунд. Запросов: 20.