пока не будет генералов, с характером, как у Александра Класковского - ничего не изменить. Хотя мятежные генералы у нас исчезают, как Захаренко.
Добавлено: 21 Декабрь 2010, 03:30:57
вольга класкоўская напiсаў(ла)
Сьнежань 21, 2010 у 0:23
Дарагія мае! Вялікі дзякуй вам за словы падтрымкі...
Саша мой брат. І я таксама ім вельмі ганаруся.
Зараз размаўляла з яго жонкай Наташай. Усё гэтае скоцтва адбывалася на яе вачох. У кватэру ўварваліся трое ў штацкім. Павалілі Сашу на падлогу, апранулі кайданкі, далі па нырках... Забралі ўсю тэхніку, флэшкі, фотаапараты, кампутар і г.д. Дзьверы выламаныя, мэбля разламаная. Дзе зараз Сашка -- невядома.
Сьнежань 21, 2010 у 0:36
Дарэчы, спачатку яны нават не прадставіліся. Выламалі дзьверы і адразу павалілі Сашу на падлогу, пачалі зьбіваць, пагражаць, кайданкі начапілі... Пасьля прадставіліся, маўляў, мы супрацоўнікі КДБ. Натальля, Сашава жонка, толькі што патэлефанавала ў Камітэт -- там паведамілі, што сярод затрыманых такога няма. Я ня ведаю, што рабіць. Папросту губляю прытомнасьць.
