enn
|
Алесь Мара.
Акрэсьціна
Прымаў бяз правілаў гульню Дыктатара, мянта, амапу. Я бачу д’ябла… Сатану. Дзьве дзюркі ў носе. Рогі, ляпа. Прымаў бяз правілаў гульню. Незамутнёнымі вачыма Гляджу на іх. І не ганю… Нібы скарыўся гэткім чынам. Зачыстка. Арышты. Разгон… Маё тут топчуць далакопы. Замоўк. Зьнямеў «Свабоды звон». Мы заляглі ў свае акопы. Такое нам не навіна. Я ў эпіцэнтры калатэчы. Ідзе сапраўдная Вайна. Не адсядзісься, дзед, на печы... ... На плошчы клясыка Якуба. Малоцяць нашых Жорстка… груба. Сядзіць задумліва наш Колас І чуцен нам ягоны голас: — Браточкі мілыя! Сымонка! Хопіць граць. Няўжо вусатага ніяк вам Не суняць, Каб гэтак каля ног маіх Вас гналі і тапталі? Няўжо «ТАКОГА» вы асьлепла Выбіралі? І гэта вы? Шаноўны мой народзе! Адкуль чужынцы тут На вашым агародзе? Сьляды варожыя! Прыблуды топчуць гоні! Зьдзек з нашых сымбаляў І нашае «Пагоні». Міколка! Дзе твая за пазухай Граната? Што, хлопча, кажаш ты? Няшмат нас. Малавата… Нічога… Справімся. Абыдземся бяз НАТА... ... Мы ўсіх успомнім — Не забудзем тых Юначых, мудрых, сталых Маладых, Хто тут за Беларусь Прымаў пакуты. Ірваў накінутыя хватам Путы. Вас не забыць…
Добавлено: 05 Декабрь 2010, 17:08:11 Георгій Ліхтаровіч Ліхтарыкі
Калі паленца дагарае ў печы, Ці помніць, як бярэзінай расло? Дарэчы, гэткі лёс і чалавечы - Паспець аддаць уласнае цяпло. * * * Калі ў вірні будзённай мітусні Раптоўна ўспомніш тое, што забыта, І зразумееш, што яно - забіта, - Забойцу ў вочы ў люстра зазірні! * * * Аж да азоў яго жыцця Перагартаў фотаальбом: Якое мілае дзіця, А вырасла такім жлабом! * * * Ад бацькоў навучаюцца дзеці. Наш працяг - добры іхні ўспамін. Мне ж, напэўна, нічога не свеціць: «Здравствуй, папа!» - вітаецца сын. * * * Аддаў Пілат ганебны свой загад І вымыў рукі, каб застацца чыстым. Прыёмчык гэты, б'юся аб заклад, Адтуль і трапіў у дэвіз чэкістам. * * * Хай вечная мінуўшчына І стукаецца ў скроні, Ды вочы не заплюшчы на Знявечанае сёння. * * * Мы згубілі гасцінец да волі У тупіках нашых дзялак і дач. Бальшыні - шасці сотак даволі Для рашэння надзённых задач. * * * Калі да шчасця клічуць нас назад - Палітбюро ўстае перад вачыма, Як доказ - безумоўна немагчыма Мець з чалавечым тварам гэты лад! * * * Пасля апошніх радыёнавін Дзядок з палёгкай прычыняе сенцы: - Ну, дзякуй Богу, сцішыліся немцы, Бо, далібог, абрыдла браць Берлін. * * * Збег звычак аж занадта падазроны: Як толькі ёсць магчымасць выбіраць, Забойцам даспадобы сцяг чырвоны.. Каб непрыкметна рукі выціраць? * * * Каб захаваць пасаду і аклад, Дзве стадыі праходзяць бюракраты: Каты - вяршкі лізаць ад ласкі ўлад, Змяніўся націск - і яны ўжо каты! * * * Нямоглым, Божа, спачувай. Няўцямным - дараваць не трэба. Таго, хто бэсціць родны край, Тут пакарай. Не пэцкай неба!
|