Jancka, я Вамі захапляюся!!! Так у Вас усё разумна і лагічна! Сапраўды, істотней не ўмець прачытаць слова "сабака", а ўмець назваць яе якасці. Займацца па картках - гэта наступны ўзровень і, магчыма, неабавязковы дашкольнікам. Па-першае, гэта толькі выбар бацькоў (ну, маці, вядома), а па-другое, тэмперамент і цікаўнасці дзіцяці. Важна займацца фізічна, але ж не ўсіх прымусіш. А мой, напрыклад, не актыўны, але доўга самастойна гартае кніжкі. Яму карткі Домана пакуль прыносяць радасць.
А я вось не разумею ранняе навучанне замежнай мове без носьбітай гэтай мовы ў сям'і. Проста ведаць алфавіт? А дзе ён спатрэбіцца? Вывучыць некалькі словаў і называць іх з рускім акцэнтам? Я не буду да школы навязваць. Але гэта не датычыцца тэх дзетак, хто сам прагне пачуць адказ кшталту: "як чытаецца гэта літара" ці "што гэта за слова".
А ўвогуле, вы ўсе такія малайцы! І яшчэ - мамы з педадукацыяй і чытаўшыя разумныя кнігі (як я) ўсё роўна ведаюць меней за вас, у каго ёсць асабісты вапыт, у каго болей за аднаго дзіцятка.
Lily, а які ў вас вопыт з Доманам? Калі пачалі, чаму зкончылі? А матэматыкай па Доману не займаліся? У мяне яшчэ рукіне дайшлі, але ж гэта дакладна працуе, вучыць разумець сэнс ліку (колькасць), не прывязвацца да лічбы.
LolKa, няўжо Ваш бы малыў спужаўся нашай ківі? Мабыць трэба па-ціху пачынаць паказваць чорных катоў на вуліцы і тлумачыць, што яны добрыя і вясёлыя? Наша кіса шэра0паласатая, але страшненькія вулічныя выклікаюць болей эмоцый!
