http://nn.by/?c=ar&i=44044Лукашэнкаўцы раскрылі тайныя планы апазіцыіНа сайце лукашэнкаўскага агенцтва БЕЛТА рэдактар ідэалагічнага часопіса Адміністрацыі прэзідэнта «Беларуская думка» апублікаваў сенсацыйны матэрыял. Падаём яго з невялікімі скарачэннямі…
… якую ж долю урочаць „альтэрнатыўныя кандыдаты“ для Беларусі ў выпадку захопу ўлады?
Першы і галоўны пункт іх праграмы — гэта нянавісць і помста. У іх планы ўваходзіць прыцягненне да крымінальнай адказнасці ўсяго вышэйшага кіраўніцтва краіны, а таксама большасці кіраўнікоў выканаўчай улады на месцах.
Асобна агаворваецца крымінальны пераслед тых, хто меў дачыненне да арганізацыі выбарчых кампаній, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі, у чые абавязкі ўваходзіць абарона канстытуцыйнага ладу, прадстаўнікоў МУС, якія забяспечвалі бяспеку падчас публічных мерапрыемстваў апазіцыі. Праўда, па гэтым пытанні ў асобных дзеячаў адзінства няма…
… Акрамя прамых рэпрэсій прадугледжваецца і так званы „працэс люстрацыі“ па аналогіі з тым, які меў месца ў краінах Усходняй Еўропы ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Маецца на ўвазе забарона на актыўную палітычную дзейнасць, права займаць пасады ў дзяржаўным апараце, службу ў сілавых структурах, а таксама выкладанне для работнікаў выканаўчых і прадстаўнічых органаў улады розных узроўняў, уключаючы дэпутацкі корпус, прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, кіраўнікоў і найбольш вядомых журналістаў дзяржаўных СМІ, штатных работнікаў ГА „БРСМ“ і прафсаюзаў. Акрамя таго, у „чорны спіс“ трапляюць усе, хто меў дачыненне да правядзення выбараў, то ёсць сябры выбарчых камісій.
Няцяжка падлічыць, што ў выпадку прыходу апазіцыянераў да ўлады люстрацыя павінна ахапіць некалькі дзесяткаў тысяч чалавек…
klv напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2010 у 11:46
А ішчо Гігін забыўся напісаць, што ў Дзімы атымуць усе латарэйкі, а ў Колькі- пісталецік. Кнехт напiсаў(ла) Кастрычнiк 1, 2010 у 12:47
"Падонкаўская" ўлада, у адрозненне ад бальшавіцкай, не здолела (не той час) павязаць \"вертыкаль\" крывёю, а толькі падачкамі, карупцыяй, крымінальнымі паводзінамі падчас \"выбараў\". Зараз настаюць цяжкія часіны для кіруючай кодлы, пагэтаму шукаецца \"ідэалагічная апора\",слуп, вакол якога можна прывязаць чынавенства. Такім \"слупом\" выбраны страх перад будучыняю без \"правадыра\"...
Бойцеся ўсе, хто падонкі!
Жывіце ў спакоі, чэсныя людзі. Кот напiсаў(ла) Кастрычнiк 4, 2010 у 16:12
Усё гэта безумоўна трэба будзе зрабiць Зянону на пасадзе прэзiдэнта Беларусi. Каб Беларусь пачала з чыстага лiста як кажуць.
=======================
З чыстага ліста, нажаль, не атрымаецца: шаснаццаць год падонкаўскай улады не пройдуць без наступстваў. Вырасла цэлае пакаленне з "мазгамі набакір", якому і Пазьняк, і Беларусь, і свабода, і дэмакратыя - "па барабану"...