Рэгiстрацыя Лукашэнкi незаконная.
Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы павінна была прыняць ЦВК (Цэнтральная выбарчая камісія). А гэта спіс асобаў і ў прысутнасці мас-медыя... А то “я асабіста прыняла”...
Ніхто ні Лукашэнкі ні Радзькова ў памяшканні для прыёма дакументаў не бачыў...http://www.svaboda.org/content/article/2170285.htmlЯрмошына: "Лукашэнка нічога не парушыў" "
Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі я асабіста прыняла ад кіраўніка ягонай групы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова", -- заявіла сёньня Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода.
"
Як вы разумееце, у Аляксандра Міхайлавіча Радзькова ёсьць іншыя магчымасьці для праходу ў наш будынак, а ня толькі праз галоўны ўваход. Магчыма, таму журналісты і не заўважылі ягонага прыходу ў ЦВК", -- сказала Ярмошына.
Яна таксама дала тлумачэньні…
Імя:: Уладзімір Горад:: Менск
Лідзія Міхайлаўна лукавіць. Чытаем артыкул 61 ВК Беларусі. "При подачи документов в Центральную комиссию
лицо, имеющее намерение выдвинуться кандидатом в Президенты Республики Беларусь, предъявляет паспорт Гражданина Республики Беларусь". Далей болей:"
Копии страниц паспорта, подтверждающее сведения, необходимые для регистрации кандидатом в Президенты Республики Беларусь, изготавливаются в Центральной комиссии, и заверяются подписью лица, принявшего документы ". Такім чынам прапісаны дакладны алгарытм дзеяньняў, якія камісія не можа ажыцявіць без прысутнасьці прэтэндэнта…
http://www.svaboda.org/content/article/2170612.htmlЛабковіч: “Лукашэнка пераскочыў працэдуру прад’яўленьня пашпарта” Юрыст, знаўца выбарчага заканадаўства Ўладзімер Лабковіч лічыць, што права перадаваць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы іншай асобе распаўсюджваецца толькі на мясцовыя і парлямэнцкія выбары. А вось на прэзыдэнцкія выбары — не:
«Тут жа неабходна прад’явіць пашпарт, зь якога патрэбна зрабіць копію, каб убачыць, ці адпавядае прэтэндэнт патрабаваньням Выбарчага кодэксу па ўзросьце, па грамадзянстве і г.д. І ў гэтым выпадку заканадаўца спэцыяльна замацаваў гэтую норму. То бок прэтэндэнт павінен прад’явіць пашпарт. І гэту працэдуру пераскочыць немагчыма».
Юрыст Лабковіч зьвяртае ўвагу на яшчэ адну рэч: учора на паседжаньні ЦВК Лідзія Ярмошына публічна сказала, што ксэракопіі пашпарту Аляксандра Лукашэнкі ёй прынёс Аляксандар Радзькоў.
«Гэта таксама парушэньне закону. Таму што копіі пашпарту павінна вырабіць Цэнтральная выбарчая камісія. І зыходзячы з нормаў гэтага закону бачна, што ёсьць пэўны альгарытм дзеяньняў, які Цэнтральная выбарчая камісія без кандыдата зрабіць ня можа»...