http://www.svaboda.org/content/article/2155364.htmlНа фэст “Аршанская бітва” змаглі трапіць усяго каля 20-ці чалавек.Міліцыянты перакрылі пад’езды да Крапівенскага поля, не дазваляючы праехаць да вёскі Гацькаўшчына, дзе звычайна адбывалася імпрэза. А затым пачалі затрымліваць усіх, хто ішоў пешкі ў кірунку да альтэрнатыўнага месца, абранага непадалёк.
Сталы наведнік штогадовых фэстаў, мастак Алесь Пушкін на імпрэзу ня трапіў, але яго двойчы забіралі ў пастарунак. Першы раз гэта адбылося на аршанскім вакзале, і
Пушкін расказаў, што на ягоных вачох больш за дзясятак людзей, якія прыехалі на фэст зь Менску, міліцыянты пад прымусам садзілі ў цягнік і адпраўлялі дадому. У яго самога праверылі дакумэнты і адпусьцілі, таму ён вырашыў адправіцца на імпрэзу зноў. Але быў затрыманы яшчэ раз і выйшаў з пастарунку каля 12-й гадзіны ночы...
Як апавёў яшчэ адзін сталы наведнік і па сутнасьці заснавальнік фэсту “Аршанская бітва” Юры Копцік, уначы каля сяброўскага вогнішча сабраліся ўсяго каля 15-ці чалавек. А першай ночы іх адшукалі міліцыянты на чале з начальнікам Аршанскага райаддзелу міліцыі спадаром Міхайлавым...
Імя:: Фрабел.
12.09.2010 17:12
У наступны раз перад тым як трапіць на фэст "Аршанская бітва", усім беларусам спачатку трэба выходзіць і рабіць іншую БІТВУ на ПЛОШЧЫ супраць лукашыстаў, каб вызваліць нашу землю ад лукашыстскага іга.І трэба добра вывучыць падзеі той - "Аршанскай Бітвы".
Імя:: люты Горад:: краіна
12.09.2010 17:14
Нешта вы , спадарства, забываецеся,што на Беларусі пануюць расейскія акупанты,і гэта ім косткай у горле наша перамога над маскалямі.Яны сваю "ўласную гісторыю" перапісываюць па сотні разой, не кажучы ўжо пра іхнія паразы( 80 000 на 30 000).А паразы апошнім часам не пакідаюць расею і ,відаць, хутка распадзецца гэтая крывавая імпэрыя.Жыве Беларусь!