Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Июль 2025, 07:22:07
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Вы используете белорусский язык?
Да - 55 (57,9%)
Нет - 40 (42,1%)
Всего голосов: 81

Страниц  : 1 2 4 5 ... 16 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Вы используете белорусский язык?  (Прочитано 73460 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 13 Июнь 2005, 19:58:16 »

to Paladin
1. Палянізацыя на беларускіх землях безумоўна йснавала. Але ўвагу на яе зьвярталі толькі прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў. Сялянам, якія займалі большасьць у насельніцтве таго часу было "наплюваць" на палянізацыі й іншыя працэсы, яны былі палетычна не адукаваныя й мала сьвядомыя, хто плаціў ім больш грошай і абяцаў лепшае жыцьцё да таго яны й шлі!!
Давай возьмемся за ліцьвінскае (беларускае) шляхецтва й духавенства. Я мяркую, што карыстаньне польскай мовы на афіцыйнам узроўні ў ВКЛ - гэта ўжо адзін з фактаў палянізацыі. А ўводзіны ў 1696 г. польскай мовы, як дзяржаўнай у ФЕДЭРАЦЫІ(падкрэсліваю гэта слова) Рэч Паспалітая!!! Я з'яўляюся прыхільнікам вуніяцкай царквы, але не здагадваешся, дзеля чаго (падкрэсліваю) каталіцкае духавенства распрацавала плян гэтай вуніі, чаму менавіта Папа Рымскі з'яўляецца галоўным гэтай царквы?? Канешне з часам вуніяцкая царква стала як бы адным з сымбаляў незалежнасьці нашага народа, але ня трэба забываці яе першапачатковыя вытокі.

2. Паўтаруся яшчэ раз: насельніцтва Беларусі ў тыя часы было па сац. скляду сялянскім. Гэта сялянства было не адукавана, няпісьменна, яно гаравала толькі за свой марудны лёс, за сваю зямлю й грошы. Каліноўскі абяцаў сялянам волю, зямлю - яны пайшлі за ім, цар пачаў абяцаці йм штосьці іншае лепшае, яны кінулі Каліноўскага й перайшлі да цара!! Пра дваранства яне кажу - тады беларусаў сярод гэтага саслоўя проста не было. Гэтым і карысталася царская ўлада зь яе "велікорусской" палітыкай. Пераход школ на расейскую мову, закрыцьцё Віленскага ўніверсітэту, скасаваньне той жа вуніі, зьмена назвы Белая Русь на "северо-западный край" - усё гэта йстотна адбілася на нашым народзе не ў лепшы бок. Але ў канцы 19 ст. гэты народ пачаў абуджацца.

3. Не зразумеў гэтага пытаньня...растлумач калі ласка. Т. е ты лічаш што Беларусы - гэта сінтэз паміж Палякамі й Ліцьвінамі??? Ці як?

4. Ф. Багушэвіч, К. Каганец, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі (ён асабіста лічыў сябе беларусінам). Калі ўжо так дакладна да 1919г. то яшчэ ўсю групу "Нашай Нівы"

5. Ня ведаю якім чынам... Адказ на гэта пытаньне таксама трэба шукаць у гісторыі. Ведаеш, нашаму сучаснаму народу патрэбна толькі "бульба на стале, грошы ў кішэні й 100 г гарэлкі".  Шмат чаго магло зьмяніцца, калі б ён зазірнуў у свае мінулае, зразумеў, што ў яго ёсьць вялікая гісторыя, прыклад, адчуў бы голас продкаў!! Канешне сацыяльнае становішча можа й не зьмянілася, але зьмяніўся бы сьветапогляд, ментальнасьць. Хех..а можа й з часам змяніўся б і сацыяльны лад. Мммддаа й яшчэ на мой погляд для "атупеньня" нашага этнаса шмат чаго зрабіла савецкая ўлада.
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 2 4 5 ... 16 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,127 секунд. Запросов: 22.