Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Август 2025, 16:11:27
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Выкладаньне гісторыі Беларусі па-расейску  (Прочитано 23701 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #60 : 19 Август 2006, 20:33:00 »

Цитировать
Почему как грибы? Просто всех кто был в "сознании" действительно были уничтожены/депортрованы после прибытия "армии освободительницы" остались только те что на вопрос кто ты по национальности отвечал "халера яго ведае!". Вот эти люди и являются фундаментом современной идеи белоруса.
Па-вашаму атрымліваецца, што ўсе, хто быў у "сознании" з'яўляліся карэннымі ліцьвінамі, а тыя сяляне, што стаялі з косамі пад харугвамі Касцюшкі былі "халера яго ведае!". Магу здагадацца, што пад словазлучэннем "в сознании" вы прыгадвалі частку шляхты й магнатаў, якія на самой справе былі "уничтожены/депортрованы". А як тады просты народ?? Ці можа ён неяк адрозніваўся па этнічнаму паходжанню ад Агінскага і Касцюшкі, якія былі такімі жа ліцьвінамі-беларусамі, як і астатнія жыхары нашай зямлі, якія не былі "уничтожены/депортрованы", а працягвалі жыць і працаваць у Расейскай імперыі. Зразумейце, што адказ "халера яго ведае!" - гэта справа расейскіх царскіх улад, якія зусім не жадалі чуць аб якой-небудзь адметнасці ліцьвінаў. А ў афіцыйных паперах трэба было называць неяк гэты народ, вось і ўспомнілі пра назву "беларусы". Дарэчы, яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай яна замацавалася за жыхарамі ўсходніх раёнаў сучаснай Беларусі.

Цитировать
Не поймите меня плохо... я согласен с тем что уже есть некая масса людей принявших советскую идею Белоруса
Прабачце, якую савецкую ідэю Беларуса..?? Падобнай ідэі ў Саюзе ніколі не было. Была ідэя савецкага чалавека, адзінага і непадзельнага ні на якіх беларусаў, армян і малдаван.

Цитировать
Идея любого народа и его сила заключается в том что они пережили вместе... как минимум лили кровь за собственную независимость... И теперь этих "наработок" у них никто не отнимет. У Белорусов этого всего пока что нет.
ЁСЦЬ!!!!! Хто змагаўся на пагорках Грунвальда?? Хто стаяў у войску Астрожскага каля Оршы?? Хто гнаў татараў пад Клецкам?? Хто ішоў за сцягам Касцюшкі?? БЕЛАРУСЫ!! Можа ў той час мы й не ведалі, што мы беларусы, можа называлі сябе ліцьвінамі, але гэта не можа змяніць нашага лёсу, нашай гісторыі. У той час на гэтай зямлі жыў народ, продкі якога жывуць на ёй зараз. Можа з-за некаторых гістарычных абставін мы сталі больш памяркоўнымі, абыякавымі да сваёй Радзімы, але гэта не гаворыць аб тым, што мы - дзеці іншага народа!!!
Цитировать
Потому что все что происходило тут до создания РБ воспринимается либо как какаято абстрактная отдаленная история "не пронас" либо как история Польши (что конечно неправильно).
Кім успрымаецца?? Можа такімі як вы, спадар Paladin??

Цитировать
Извините пожалуйста... Но Калиновский сам удивился если бы узнал в свое время что он бореться за независимость Белорусси... Он не боролся даже за независимость Литвы как отдельного государства. В то время вся Литва боролась с Россией как часть Речи Посполитой именно за свободу вэтом смысле...
Я пакуль што ні ў адным посце яшчэ не пісаў, што Каліноўскі змагаўся за незалежнасць Беларусі. Каліноўскі быў адным з першых, хто паказаў беларусам іх твар. А гэта былі ўжо дзеці і ўнукі тых самых ліцьвінаў... Каліноўскі паказаў ім былую веліч іх бацькоў. Ад гэтага і пачалося: і беларусазнаўства, і Багушэвіч, і Карскі, і Купала, і БСГ, і БНР.
Цитировать
Калиновский, Костюшко, Мицкевич небыли белорусами это человеки совершенно иного сорта и мысли которых увы сегодня нет даже в виде их потомков.(Что показыввает наша действительность)
Можа яны і "иного сорта и мысли", але аднолькавай крыві і паходжання з тымі, хто зараз тут жыве!!

Цитировать
1953 год... начало рождения Белоруса и Белоруси.
Хутчэй за ўсё працяг яго смерці......
 
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 2 4 5 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,112 секунд. Запросов: 20.