Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Ноябрь 2025, 07:08:21
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 11 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: нужно учиться журналистике, и все пройдет само :)  (Прочитано 79265 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
dze
Гродненец
**

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 85


Случайно падали звезды

S dze Просмотр профиля WWW
« : 17 Март 2005, 00:56:51 »

Как вы думаете, что нужно изменить в структуре\темах\дизайне, чтобы она стала еще лучше?
Приветствуются ответы с хоть какой-нибудь четкой мыслью.
« Последнее редактирование: 16 Сентябрь 2006, 21:21:46 от siarjuk » Записан

Первое сообщение / продолжение темы 
ra
Гродненец
**

Репутация: +1/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 225


Солнце не стоит на месте.

Просмотр профиля
« Ответ #61 : 24 Апрель 2005, 03:54:03 »

Пасля «Асвенцiму» – у ГУЛАГ
22/04/2005, pahonia.promedia.by

Нягледзячы на крытычную рэакцыю мiжнароднай супольнасцi, афiцыйныя iдэолагi i прапагандысты ў Беларусi напярэдаднi 60-годдзя перамогi над фашызмам узялi курс на рэабiлiтацыю сталiнiзму.

Шчыруюць не толькi цэнтральныя, але i мясцовыя СМI. Так, напрыклад, гарадзенская газета “Вечерний Гродно” распачала цыкл публiкацый, прысвечаных падзеям Другой сусветнай вайны. Натуральна, што журналiсты “Вячоркi” ў кантэксце афiцыйнай прапаганды паказваюць сваiм чытачам толькi адзiн бок медаля. Нават калi б у iх i ўзнiкла жаданне напiсаць нешта праўдзiвае пра вызваленне, дык iм забаранiла б начальства.

Асаблiва, калi б гэта тычылася праблемы “Асвенцiма”, якую паспрабавала закрануць у “Вячорцы” Iна Максiмчык (“Пепел Освенцима еще стучит»). Магчыма, яна не глядзела паказаны нядаўна на польскiм тэлебачаннi дакументальны чатырохсерыйны фiльм пра гэтую найбольш вядомую фабрыку смерцi. А было б варта даведацца пра лёс каменданта Рудольфа Геса, Ёзэфа Мэнгэле, Адольфа Айхмана не толькi з савецкiх крынiцаў.

Натуральна, той фiльм – вiдовiшча не для людзей са слабымi нервамi, затое ў iм найбольш аб`ектыўны падыход да падзеяў таго часу, бо ў стварэннi гэтай стужкi прынялi ўдзел журналiсты з некалькiх еўрапейскiх краiн, а таксама Iзраiля i ЗША. У гэтых краiнах таксама жывуць ахвяры нацызму – вязнi «Асвенцiма», якiя з жахам успамiнаюць не толькi нямецкiх нацыстаў, але i вызвалiцеляў – савецкiх бальшавiкоў.

Асаблiва запомнiлася споведзь уцалелай ахвяры «Асвенцiма», славацкай жыдоўкi Iбушы Брэдэр: «Мы страшэнна баялiся немцаў, бо яны ў кожную хвiлiну маглi нас забiць. Нямецкiя афiцэры стаялi ў белых пальчатках i толькi аддавалi загады. Усю брудную працу выконвала «зондэркамандэ», якая складалася з жыдоў… Але жах для нас працягнуўся i пасля вызвалення ад немцаў. Савецкiя салдаты, што ўварвалiся ў лагер, паводзiлi сябе, як дзiкiя жывёлiны, гвалцiлi змораных голадам i хворых жанчын цэлыя суткi…Вяртанне дадому было яшчэ горшым перажываннем, чым у лагеры. Бо савецкiя вайскоўцы, што занялi маю кватэру, проста выштурхнулi мяне на вулiцу з маёй уласнай хаты!». Вельмi пераканаўчым ў фiльме прагучала iнтэрв`ю з колiшнiм салдатам Чырвонай Армii Паўлам Сценкiным, якi ў якасцi палоннага патрапiў у Асвенцiм.

- Калi прыйшлi рускiя, дык адразу пачалi сартаваць вязняў, каб выявiць усiх савецкiх салдатаў i афiцэраў, хто патрапiў у нямецкi палон, - успамiнае Павал Сценкiн. – Мяне па этапу выслалi ў Перм, дзе цэлы тыдзень катавалi i змушалi прызнацца, што немцы мяне завербавалi. Пасля быў суд-тройка з загадзя падрыхтаваным прыгаворам. Суддзi нават не разглядалi маёй справы. Яны спяшалiся, бо мелi бiлеты ў тэатр. Такiм чынам з «Асвенцiма» я патрапiў у ГУЛАГ…

Як бачым, не толькi ў вайны не жаночы твар, але ў Перамогi не надта здаровае цела. Нешта не пiшуць у Беларусi пра жахлiвую эпiдэмiю сiфiлiсу ды iншых венерычных захворванняў, якая запалала пасля вайны на неабдымных прасцягах колiшняга СССР. Пра гэта час ад часу згадвае вядомы пiсьменнiк з Беласточчыны Сакрат Яновiч. Пра гэта, натуральна, асаблiва пра статыстыку, ведаюць i гiсторыкi ў сучаснай Расеi. Доўгi час тыя звесткi былi сакрэтнымi ды iдэалагiчна нязручнымi. Але пасля расповеду Iбушы Брэдэр ды iншых жанчын з «Асвенцiма» зразумела, якiм чынам пасля вайны той сiфiлiс патрапiў туды, дзе яго нiколi не было i не магло быць па вызначэннi…

Калi ўжо згадваць пра ахвяраў нямецкiх канцлагераў, дык не трэба забывацца на вязняў ГУЛАГА, праз якi прайшло 30(!) мiльёнаў чалавек, i палова адтуль нiколi не вярнулася. Толькi з тэрыторыi Заходняй Беларусi, як пiша гiсторык з Беластока прафесар Яўген Мiрановiч, за перыяд з кастрычнiка 1939 года па 20 чэрвеня 1941 года было дэпартавана звыш 120 тысяч чалавек. Сярод iх вывезена 90 тысяч палякаў, 23 тысячы габрэяў, па некалькi тысячаў беларусаў i рускiх.

Журналiстам “Вечернего Гродно» варта ўзяць ( у кантэксце яднання Беларусi i Расеi) прыклад цi павучыцца ў расейскага калегi Мiкалая Сванiдзе, як трэба рабiць гiстарычныя нарысы пра мiнулае сталiнскага перыяду. А ён у адной са сваiх “Хронiкаў” выдатна распавёў, як немцы наведвалi Салаўкi ды пераймалi ў савецкiх бальшавiкоў досвед па стварэннi канцлагераў.
Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 11 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,076 секунд. Запросов: 21.