А Belita нашто? Мужчына павінен дбаць пра свой знешні выгляд.
Дарэчы, маленькі дадатак у тэмы. Гісторыя мае практычны сэнс, так што можа каму прыдасца.
Некалькі гадоў таму памерла мая цешча - залаты быў чалавек...
Прыехала рытуальная служба, усё зрабіла як мае быць, але пасмяротны макіяж, хаця грошы былі за паслугу заўчасна ўплочаны, па просьбе крэўных не зрабілі. Грошы за нявыкананую паслугу (на той час 30 руб.) абяцалі вярнуць у офісе.
Калі прыйшоў час вяртаць грошы, крэўным была паказана смачная дуля - маўляў, макіяж мы рабілі, адчапіцеся.
Прыйшлося з канторай судзіцца. Не за грошы, за прынцып.
Кароча, фінал быў такі - пахавальная кантора суд прайграла, вярнула 30 руб. за невыкананую паслугу і 20 руб за маральную шкоду. А таксама панесла ўсе судовыя выдаткі.
Мараль - справядлівасць заўсёды перамагае!