Бабушка путалась в деталях, жаловалась на память, но что-то вспомнила. Панасюк с Заболоти, Лесок с Русоты. Сдал банду Куколь с Лапенок. Окружили банду не у каменной Русоты, а возле хутора Василевичи, между Чащевлянами и Лапенками, под горой, днём, обедом. Бандиты не желая получить законную пулю по приговору суда, отстреливались. Хотя с 1947 году , наверно исходя из больших потерь в войне, смертную казнь отменили. И всё что грозило бандитам, так это 25 лет исправительно-трудовых лагерей. Но не хотели бандиты лес пилить, поэтому истребки их всех и положили. Тела убитых забрали с собой. Где похоронили никто не знает. Хутор потом сгорел. От удара молнии.
Дзякуй за зварот да гэтай тэмы, бо мяне цікавіць у тым ліку і яна.
Некалі мне гаварылі, што на самой справе банда была не адна, а некалькі. І ў нашых ваколіцах было 3 бункера. Адзін з іх знаходзіўся пад Камяніста (тут я буду пісаць з пункту гледжання Сабалян, бо крыху ведаю, як там справы былі: а ў Сабалянах гаварылі, што ён знаходзіцца пад Камяніста). А гэта той самы бункер, пра які вы пішаце. Больш дакладная лакацыя яго такая: пад Камяніста ў Масцішчах у лесе недалёка Пітачкінай хаты (відаць, той самы хутар, пра які вы ўпамінаеце). Другі бункер знаходзіўся бліжэй да Азёр пад Белым. Не памятаю, дзе знаходзіўся трэці бункер.
Апішу як выглядаў гэты бункер пад Камяніста. Чалавек, які не так даўно расказваў мне пра яго, ў дзіцячыя гады сам быў там і бачыў яго на свае вочы. Гэта было пакое памяшканне пад зямлёй, а зверху зусім не было бачна, што ты стаіш на самім бункеры. Каб зямля не асыпалася, сцены яго былі выкладзены кругляком. Каб адкрыць лаз, то трэба было пахіліць нейкую бярозку. Гавораць, што, каб не заставалася слядоў, то да гэтага бункера трэба было ісці па пяньках. А дым ад печы выводзіўся на вялікую адлегласць ад самаго бункера. Як на мой дэлетанцкі розум, такі бункер выдае не нейкую там выпадковую банду, а самую сапраўдную сістэму.
У канцы Сабалян жыла сым'я, якую называлі Якубавымі. НКУСаўцы ўзялі старэйшага іх сына і дачку, якую звалі Лёдзя. Яе вельмі моцна білі. Але нейкім цудам той Лёдзі ўдалося ўцячы з іх лап. Пасля гэтага яна пайшла ў банду і стала каханкай галоўнага яе кіраўніка. НКУсаўцы здолелі заслаць свайго чалавека ў банду, але ў таго не было магчымасці паведаміць аб месцы іх дыслакацыі. Але ўсё ж нейкім чынам ім удалося іх высачыць. І недзе каля таго бункера пад Камяніста завязаўся бой. Лёдзя, каб зноў не трапіць у рукі НКУС падарвала сябе гранатай...
Мая бабуля казала, што за ўвесь час у Сабалянах і Рыбніцы банда забіла хіба траіх чалавек. Але я не ўпэўнены, што толькі па гэтых вёсках гэты спіс поўны. Аднаго з іх забілі за Сабалянамі каля моста. Другога ў Рыбніцы.
Майго дзеда ледзь не забілі ў час яго вяселля, якое было 27 кастрычніка 1947 года. Нашы суседзі некалькі (хіба 2 браты ў бандзе было). А там такая працяглая гісторыя была. Яшчэ ў час вайны недалёка ад нашай хаты здарылася бойка. Брата Сарафіна майго дзеда пабілі. Ды так, што ўвесь касцюм яго на палоскі парэзалі. Не ведаю што было там прычынай. Але гэта былі тыя самыя будучыя бандыты. Мой дзед уступіўся за свайго брата і пайшоў паскардзіўся да іх бацькоў. Тым, відаць, уляцела ад бацькоў, бо тыя затаілі на майго дзеда лютую злобу. Прайшло, відаць, шмат часу, а злосць і жаданне забіць засталіся. Раней перад шлюбам у царкве і ,відаць, у касцелах быў добры звычай заручын. Гэта калі з амвону царквы абвяшчалася прылюдна што такі і такі і такая і такая жадаюць уступіць у шлюб і калі хто ведае перашкоды для гэтага шлюба, то можа аб гэтым паведаміць. Праз гэтыя заручыны бандыты даведаліся, што мой дзед будзе жаніцца. Не лень было ісці ім у Чарнуху, што каля Багушоўкі, каб паведаміць маёй бабулі, што "не выхоньдзь за его, бо в хуткім часе будзеш вдовай". Прадзед мой, бацька маёй бабулькі, нічога не мог сказаць ім супраць, бо ў тыя была зброя а ў яго - не. Што рабіць? Паехалі мае бабуля і дзядуля да моцнай нейкай ведзьмы, якая жыла ў Гродне. Тая сказала, што калі мой дзед зможа ператрываць дзень вяселля, то пражыве яшчэ шмат гадоў. 27 кастрычніка 1947 года адбылося вяселле. І нават першы танец маей бабулі давялося танцаваць з братам дзеда, бо тыя браты бандыны стаялі ў шчыце і чакалі зручнага моманту, каб стрэліць. Але не атрымалася. Іх узялі праз кароткі час пасля вяселля асобна ад асноўнай банды і даяе асноўнага разгрому. Хаваліся яны ў сябе ў хляве. Там была вырыта нейкая схованка. Пад відам таго, што нясуць свіням, ім насілі есці. Гэты прыклад добра паказвае, што чалавек са зброяў без маральнасці ўсяго толькі злодзей. І, як мне падаецца, нейкая ідэя была там не на першым месцы.
Другі выпадак у падцверджанне гэтых слоў. Жыў у Сабалянах малады хлопец, дзіцё яшчэ лічы, гадоў 16. Спатрэбілася раптам бандытам машынка для стрыжкі валасоў. Прыйшлі яны да яго і сказалі, каб ён знайшоў ім тую машынку. Не было ў таго хлопца такога. Тады ў наступны раз яны яго проста збілі. Прыйшлося яму ісці шукаць яе па вёсцы. Нехта даў. Потым таго хлопца ў сталінскія лагеры за супрацоўніцтва (за тую няшчасную машынку) адправілі. Там ён моцна захварэў на сухоты і яго адправілі паміраць дахаты. Пражыў той хлопец пасля таго ў хаце нядоўга. Вось такі сумны лёс.