Прывітанне, паколькі праглядаў інтэрнэт перад тым, як звярнуцца сюды, адкажу на папярэдняе пытанне:
Доброе утро. Подскажите какие документы необходимо пр нести в "одно окно" для начисления пособия с 3-18 лет, если второму ребенку до 3 лет
Патрэбна:
- заява;
- паспарт, або іншы дакумант, які сведчыць асобу;
- пасведчанні аб нараджэнні дзяцей.
А зараз паведамлю сваю справу, прашу дапамагчы разабрацца.
Знаёмая трапіла ў складанае становішча. Напісала на мужа заяву за збіванне, падала на развод і з'ехала з горада. Слушанне запланавана на верасень. У ліпені нарадзіла дзіця. Муж не дае дазволу зарэгістраваць дзіця там, дзе жыве маці, таму атрымаць выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіця не можа.
Без рэгістрацыі дзіця кажуць, што немагчыма аформіць выплаты у сувязі з нараджэннем дзіця і па дагляду за ім. Таму яна фактычна засталася без сродкаў.
Можа хто падкажа, як дзейнічаць у такіх абставінах і наколькі правамерныя патрабаванні зарэгістраваць дзіця да ажыццяўлення выплат?