паляўнічы на пярэвараценя
Гродненец
 Репутация: +7/-0
Offline Предупреждения:
Сообщений: 230
|
Ларыса Геніюш
Краю мой родны, краю мой мілы, цудны, узорны, ад ніў залаты, хто цябе ўквеціў пушыстай калінай, краскамі, лесам засеяў густым?
Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці, быстрыя рэкі, прасторы азёр, — нехта рассыпаў вялікім багаццем вечныя скарбы ў цудоўны узор.
Калі табе золатам сонца разлітым магутныя грудзі асыпле кругом, а неба атуліць туманам-блакітам, быццам анёлак празорым крылом,
і вецер бяроз тваіх косы даўгія расчэша, рассыпле па белых камлёх, а грушы-красуні страсе снегавыя, цвет белы пасее на зелень палёў,
а буйныя травы нагне, то падыме, зазвоніць аб лісце задуманых дрэў, акордамі ўдарыць, як май, маладымі, пад Нёмна вясною бурлівы напеў, —
дык радасцю, шчасцем душа замірае і хочацца сэрцам, рукамі абняць, свой край наймілейшы, аквечаны маем, дзе краскі, дзе Нёмана хвалі звіняць.
Дзе птушка у неба высокім палётам вабіць да сонца ў блакіты з сабой, ўзыходзіць, мацнее з сялянскага поту зярнё, вырастае ў калоссе вясной.
Краю мой родны, краю мой мілы, калыска дум ранніх, вясёлкавых дзён, краю дзядоўскіх курганных магілаў, — ты сэрцу так мілы, як міла жыццё.
Сніцца ты будзеш і клікаць з чужыны, да сёлаў сваіх і да хаты старой, пахучых палеткаў буйной канюшыны і песняў дзявоччых, спавітых тугой.
Чало плуг жыцця, можа, ў боразны зрэжа, Мо, голаву іней пакрые гадоў, — у сэрцы ж не звянуць зялёныя межы, туга не аслабне да родных кутоў.
Добавлено: 01 Сентябрь 2018, 14:11:26 Ці не ў нашай празмернай талерантнасці ўсе беды?
Максім Багдановіч
Народ, Беларускi Народ!
Народ, Беларускi Народ! Ты - цёмны, сляпы, быццам крот. Табою ўсягды пагарджалi, Цябе не пушчалi зь ярма I душу тваю абакралi, - У ёй нават мовы няма. Збудьзiўшысь ад грознай бяды, Увесь поўны сьмяротнай жуды, Ты крыкнуть ня вольны: "Ратуйце!" I мусiш ты "Дзякуй" крычаць. Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
Добавлено: 01 Сентябрь 2018, 15:13:31 Такі запавет...
Ніл Гілевіч
Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся...
Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся У святыя абрысы бацькоўскай зямлi. На чужыя спакусы душой не паддайся, Каб нашчадкi мяне за свой лёс не клялi.
Каб не ўспомнiла горкiм дакорам краiна: "I чаго ён быў варт, i нашто было жыць: Нават сына свайго, нават роднага сына Не ўразумiў, чым трэба ў жыццi даражыць!.."
|