не с кем общаться
Я мяркую, гэта ключ.
Трэба, каб была хлапечая кампанія.
У нас у горадзе тое самае - няма з кім сябраваць. На вуліцы нікога, выйдзе і ламочацца дамоў. Старэйшыя ці ўвогуле ў кампанію не бяруць, ці пачынаюць здзекавацца.

Шкада, што вы побач з намі не жывеце, нам патрэбныя добрыя вольныя сябры.
На лецішчы (даче) у нас цэлае лета з ранку да вечару вельмі добрая кампанія, розных узростаў на вялікай, але абмежаванай тэрыторыі.
Там я рознае бачыла, больш спрытныя і рызыкоўныя хлопцы не толькі збягаюць у небяспечныя месцы, гадзяць (могуць шкло пабіць, улезці куды не трэба, забрудзіць студню, нашкодзіць), але і жорстка ставяцца да жывёл. Здекуюцца над птушкамі і катамі. Мой не любіць гэтага, яму брыдка.
Таму ў горадзе я цягаюся па секцыях. На двух секцыях у нас выключна хлопцы, там таксама нагледзелася ўсялякага, і добрага, і дрэннага.
Мой таксама плакса.
