Адэлька
Гродненец
 Репутация: +69/-2
Offline
Пол: 
Сообщений: 185
Усё будзе добра
|
Здзейснілася нарэшце. Як гэта было для мяне? Што гэта для мяне, калі цікава, пачытайце: Гэта калі прачынаешся на раніцу як заўсёды ня ў час, але сёння ад званка парыкмахера ў дзверы; калі табе ўпершыню робяць прафесійны макіяж і між іншым заўважаюць, што ў цябе ідэальная форма вачэй; калі ў твой пакой баяцца зайсці родныя і робяць гэта са стукам і спужанымі вачымі; калі пасля прыходзяць сяброўкі і кажуць аднолькава "О-о-о-лька-а-а-а!!!!!", а ты ім адказваеш, што нявеста з цябе ня вельмі ўдалая; калі орган, які перакачвае ўнутры цябе кроў, здаецца, пачынае працаваць удвая хутчэй, як ты бачыш срэбныя машыны на гарызонце праз завесу бялізны, што чамусьці сушыцца сёння на тваім балконе; калі пасля прыходзяць два хлопцы з аб'ектывамі ў руках, пачынаюць цябе весяліць, а ты жартуеш і кажаш навошта ж я выходжу замуж, калі вакол такія файныя маладыя людзі; калі становіцца цёпла ад гуку ЯГОНАГА голасу і ты разумееш, што табе без яго было сапраўды страшна; калі слёзы па-здрадніцку падступаюць у вочы ад таго, што ён пад дзвярыма цытуе тэкст знаёмай песні; калі ты ня ведаеш цалаваць яго ці не пасля таго як ён увайшоў у пакой, а ён глядзіць на цябе непрыкрыта зачаравана і адказвае :"Я таксама ня ведаю, мабыць цалуй"; калі пасля ўсё нясецца ў паскораным варыянце, праз гэтую завіруху ты моцна перажываеш, што забыла надзець на сябе крыжык, едучы ў царкву, пасля крыжык на месцы, але чамусьці трэба чакаць нейкія экскурсіі, што вырашылі наведаць Каложу менавіта сёння; а пасля час запавольваецца і ты чуеш пад сводамі старой царквы беларускія словы малітвы, якія сёння гучаць дзеля цябе і ты сама шэпчаш іх і ад гэтага працінае ўсё цела хваля незразумелых але станоўчых адчуванняў; калі пры віншаванні часцей за ўсё чуеш словы аб тым, што вамі ганарацца і ты разумееш, што менавіта гэтыя словы больш за ўсё песцяць слых; калі па выхадзе з царквы ўжо ВАС абсыпаюць зернем і ты пасапраўднаму ўдзячна сяброўцы Алесі, што яна ўсіх зараз "пашыхтавала і дала каманду", бо усе разгубленыя; калі пасля цэлых 3 гадзіны ВЫ мучаеце фатографа і відэааператара, а не наадварот, бо ў ВАС цудоўны настрой і ВЫ дурачыцеся ці, як гэта называюць замучаныя прафесіяналы, здымаецеся ў стылі трэш-фота; калі вашыя госьці пад час гэтага вельмі давольныя грэюцца ў машынах і намінаюць прыгатаваныя прысмакі і нават ня хочуць адтуль вылазіць, каб скласці вам кампанію на групавых фота; калі пасля нарэшце вы тарпляеце ў месца піравання, але пры гэтым думаеце, што ўжо зараз былі б вельмі радыя куды-небудзь зваліць; калі вашае жаданне хутка змяняецца на супрацьлеглае ад першага танцу пад жывое арыгінальнае выкананне "Шалёнай", песні, якая 5,5 год таму адчувалася ВАМІ як "свая песня"; калі пасля ты абсалютна вольна і раскавана (чаго ад сябе не чакала са спасылкай на даўжыню сукенкі) танчыш пад улюбёныя беларускія песні, вельмі эгаістычна замоўленыя ў музыкаў яшчэ раней, разумеючы, што яны даспадобы вашым сябрам і што старэйшая частка вясельных гасцей павінна будзе атрымоўваць асалоду ад таго, што чуе; калі са здзіўленнем бачыш, што ня ўсе але многія сапраўды яе атрымоўваюць; калі табе здаецца, што ты пратанчыла б увесь час і што танцаў вельмі мала; калі Вы бачыце вакол вочы і ўсмешкі тых людзей, якіх любіце і якіх так радыя бачыць менавіта сёння; калі нарэшце ўсё падыходзіць да свайго фіналу і ВЫ, знерваваўшыся на апошнім абрадзе дзяльбы караваю, шчаслівыя пакідаеце гэтае месца з бутэлькай віна, кавалкам тортам, веткай вінаграду пад пахай і з думкай аб тым, чаму ж ВЫ, разявы, забыліся на прэзерватыў? Калі астатняе застаецца за кадрам. ВОСЬ ШТО ТАКОЕ ВЯСЕЛЛЕ ДЛЯ МЯНЕ.
|