А неправда в чем?
Напрыклад, вы ўжо двойчы падкрэсліваеце
"самое важное", не ўмацовываючы свой погдяд разважаннямі і ўласнымі думкамі. Адкажыце на пытанне: чаму? Вы проста сцвярджаеце нешта, нібы гэта апошняя ісціна і аксіома. У вас ёсць крытычныя думкі наконт прачытанага? У мяне шмат.
Хотя бы здесь
...чамусці маўчок пра метады. (пункт чацвёрты, хіба) Але метады, метады - гэта самае цікавае.

Бо, калі сабе ўцяміць, што
"личностные компетенции" гэта вынаходка менавіта кадравага кансалтынгу, то метады таксама магчыма ўявіць. Іх даволі лёхка ў сеціве знайсці, толькі яны там месцамі перастаўленыя. Дык вось, гэтыя метады прыкладна такія: глыбокае дасканалае вывучэнне асабоваці шляхам шматлікіх тэстаў і інтэрв'ю, а потым уздзеянне на глузд з мэтай атрымаць неабходныя паводзіны. (ну, прыкладна) Як дакладна гэта робіцца, я пісаць не буду, самі знойдзеце, калі цікава.

Вось што я ўбачыла ў артыкулах.

А я лічу, што функцыя агульнай адукацыі ў школах - вывучэнне чалавекам сусвету ўва ўсёй яго разнастайнасці, а не вывучэнне канкрэтнага чалавека пад мікраскопам часткай гэтага сусвету.
У чалавека павінен быць вольны выбар, патаемныя спадзяванні, мары і шанец. І права на памылку таксама.
Спроба ўсё навокал стандартызаваць небяспечная, бо яна забівае
вельмі важную рэч - ініцыятыву шэраговага вучня\супрацоўніка. Я ўжо пісала, нельга быць разумнейшым за настаўніка\кіраўніка і ўнасіць прапановы, бо атрымаеш тым стандартам па башке. А кіраўнік любога прадпрыемства\установы становіцца заложнікам рэвізора рэвізога гаспадара, амерыканскага "масы" ISO.

Вой, прабачце, я вас не стаміла.
