britun
|
Для бедалаг ад фолькхістары... Прытча - пра шалёна "дарагіх" летувіскіх... і надта "дзяшовых" руськіх ПІСАРЧУКОЎ!...
Далёкі 1219 г. Валынь. Рэзідэнцыя галіцка-валынскіх князёў... За круглым сталом сядзяць два дзясятка барадатых літоўскіх кунігасаў, і рускія князі Даніла і Васілько, валынскі пісарчук і летувіскі пісарчук-талмач-перакладчык. Доўгія перамовы зацягнуліся. Кунігасы і князі змарыліся і цяперыча марылі толькі пра вячэру, якая была вызначана пасля падпісання дамовы. Паперы (дакладней, пергаменты) былі ўжо напісаны, засталося толькі паставіць у іх па крыжыку.. цьфу… таямнічы знак заяч’яга Бога. Дакументы аформіў княжы пісарчук. Прычым усё на руськай мове. Пісарчук нудным голасам чытаў параграфы дамовы, а тлумач перакладаў яго словы літоўскім кунігасам на летувіскі калбас. Было трохі нуднавата. Даўспрунгас, закінуўшы ногі на стол, гультаявата пляваў у столь, Жівінбудас калупаўся ў носе, Дауйотас і Вілікайла нішкам гулялі ў карты, кунігасы мяльчэй мірна пасапвалі, і толькі Міндаўгас боўтаючы пад сталом нагамі, уважліва слухаў свайго талмача-перакладчыка. Чытанне ўжо амаль падышло да канца. Пісарчук чаканіў імёны ўдзельнікаў перамоў: Живинъбоуд, Довьят, Довспроункъ, Виликаилъ , Роушьковичъ, Миндогъ…
- Ніхігасябе! Як ён нашы імёны перакруціверціў? - перабіў яго раптам Міндаўгас. - Баранаўскас, распарадзіся, каб гарэза прачытаў нанава тое, што ён тамака надрэпаў… Талмач-перакладчык перадаў патрабаванне кунігаса пісарчуку. - Живинъбоуд, Довьят, Довспроункъ, Роушьковичъ, Виликаилъ , Миндогъ... - пачаў было пісарчук. - От паскуцтва! - раззлаваўся Міндоўгас, - Братва, яны нашы імёны няправільна пішуць... не інакш хочуць нас, вялікіх літоўскіх кунігасаў нахабна абразіць! Дробныя кунігасы прачнуліся і затупалі нагамі. Жівінбудас пацягнуўся было за мечам, але, да шчасця, зброю ўсё пакінулі ля ўваходу і агаліць клінкі сёння нікому не давялося. Талмач-перакладчык Баранаўскас замахаў рукамі: - Спакуха, хлопцы! Зараз разбяромся. Ён выхапіў з дрыготкіх рук пісарчука пергамент. (Рускія князі знерухомілі, ад страху на іх тварах прысутнічала роспач. Не жарт - дваццаць жлабоў супраць траіх.) - У натуры няправільна напісалі, а я і не звярнуў увагі, - сказаў талмач, вывучаючы дамову. Пісарчук пачаў лапатаць штосьці пра асаблівасці руськай мовы… Міндоўгас грукнуў кулаком аб стол. - Я прыбор клаў на вашу мову! Пішыце так, як правільна гучыць! Я - Міндаўгас, а не нейкі там Міндаўг. - А я - Жівінбудас! Нахрэн нашы імёны перакладаць, нацыяналісты праклятыя… - Хі-хі-хі, - захіхікаў раптам летувіскі талмач, - Рушкайтіс, хіер ты ўгадаеш, як цябе яны тутака запісалі. - Як? - схамянуўся літовец, які сядзеў ля акна. - Ты – Роушьковічъ! Хі-хі-хі… Рушкайтіс ускочыў і грукнуў кулакм сябе ў грудзі: -...Мацьягозанагу! Я - нашчадак вялікага кунігаса Рушкайтіса і такой абразы майго прозвішча нельга дараваць! Мой бацька заўсёды быў Рушкайтісам, мой дзед заўсёды быў Рушкайтісам, мой прадзед заўсёды быў Рушкайтісам, мой прапрадзед заўсёды быў Рушкайтісам, мой прапрапра... - Добра, мы ўжо зразумелі, - перапыніў яго Дауйотас, - а мяне як абазвалі? Тлумач прабегся вачамі па дамове, потым яшчэ раз, потым, пачасаўшы рэпу, звярнуўся да пісарчука... - Довъят, - адказаў той. - Што!?.. Фуйня поўная… і нават блізка не падобна! - Трэба ўсё нанава перапісаць! - запатрабаваў Жівінбудас, - а то, гэта як бы зусім і не мы атрымліваемся. - А то зноў вайну абвесцім, - прыстрашыў Міндаўгас. - Але для парадку, спярша мы сяму-таму ў вуха дамо, - крыва паглядзеў на пісарчука Дауйотас. Летувіскі талмач некалькі хвілін шушукаўся з пісарчуком і князямі. - Толькі вось... - раптам ён збянтэжыўся. - Што, вось? - нахмурыўся Жівінбудас. - ...Толькі вось імёны змяняць адмовіліся. Кажуць, па правілах іхняй мовы ўсе прозвішчы павінны сканчацца на -овіч, -ёвіч. - А пачынацца на што? - насцярожыўся Дауйотас. - А пачынацца... э-э-э... здаецца з імя заснавальніка роду, - Я так не згодзен, - узвіўся Рушкайтіс, - мой бацька быў Рушкайтісам, мой дзед... - А будзеш Роушковічам, - засмяяўся Вілікайла. Літоўцы зласліва зашыкалі на яго. Вілікайла сцішэў. - Гэта несур'ёзна, - сказаў Жівібундас, - трэба каб усё было справядліва, інакш хтосьці сёння здохне. - Дарэчы, - звярнуўся да свайго талмача-перакладчыка Міндаўгас.- Гані ты гэтага недарэку пісарчука і сам напішы дамову на нашай... на летувія калбос. Баранаўскас ганарліва выпукліў грудзі і кінуў праз губу: Вялікі кунігас, няўжо не ведаеш, што ўсяго золата тваёй казны не хопіць, аплаціць маю працу ў якасці пісарчука на нашай роднай летувія калбос, а рускія пісарчукі дзяшовыя… Міндагас разгублена пачухаў патыліцу… - Народ, вам не надакучыла прыпірацца… нібыта ўжо аба ўсім дамовіліся, медавуха гатовая, нецалованыя дзяўчаткі запрошаны, лазня распалена, а вы да нейкіх дробязяў чапляецеся, - уставіў свае пяць капеек рускі князь Даніла… Пачуўшы словы князя літоўскія кунігасы радасна закруціліся на зэдліках. Уцягнуўшы насамі паветра, яны адчулі смачны водар смажаніны, які даносіўся з святліцы. - А і ўзапраўды, якая нахрэн, розніца? Давайце лепш на бяседу пойдзем, калі ўжо жэрці пададзена. З самай жа раніцы нічога не еў, з голаду паміраю. Цэлы дзень тут з вамі лынды тачылаў, - замітусіўся Вілікайла. Па іроніі лёсу, ён быў адзіным, чыё імя дзяшовыя рускія пісарчукі напісалі больш-менш правільна. - Не, тут справа прынцыпу, - неяк ужо зусім няўпэўнена сказаў Міндаўгас. Было прыкметна, што цяпер ён быў наладжаны не так ужо і рашуча… - Давайце манаха паклічам у моўных справах наймудрэйшага, хай ён вам лекцыю пра правілы руськай мовы прачытае, - сказаў Васілько, - і тады вы зразумееце, чаму мы пішам так, а не інакш. - Не, не, не, - літоўскія кунігасы ўжо паўскаквалі з сваіх месцаў, - лепш пакажыце куды трэба ВАШ КРЫЖЫК ставіць… Чакаць манаха, ды яшчэ слухаць нудную лекцыю у літоўскіх кунігасаў не было ні сіл, ні жаданні, і яны дружна сталі ў чаргу за подпісам. - Гэй, братва! А як жа я? - Узмаліўся Рушкайтис, - Так несумленна. Мой бацька быў Рушкайтісом... - Ды затыкніся ты, занудас! – зараз жа зашыкалі на яго кунігасы. - Апамятаецеся! Злыя нацыяналісты ў будучыні скарыстаюцца гэтым дакументам і будуць прыдумляць усялякія нядобрыя тэорыі... Але яго ўжо ніхто не слухаў. Яму прыстрашылі эканамічнымі санкцыямі, і ён скарыўся меркаванню большасці, паставіўшы ЧУЖЫ і такі дзіўны КРЫЖЫК на дамове…
Кароча, тота і яно...
Добавлено: 11 Март 2017, 22:52:32 Вiдэаагляд нашай гісторыі (Григорий Якутовский)...
Кгароча, гісторыю мы маем цудоўнейшую...
|