Не будзе ніякіх змен ва ўзросце. Тое, што пішуць СМІ і тое, што прапускаюць у каментах, гэта сцвярджае.
Вывучаюць спецыяльна "апшчэственнае мненіе", як гэта заўсёды робяць у СМІ, а таксама робяць уплыў на грамадскія мазгі, каб не пасмелі сунуцца. Мне ўжо нават смешна.
У мінулым годзе нам не хапіла некалькі дзён, каб пайсці ў першы клас. Дзеля гэтага мы прайшлі шэраг складаных выпрабаванняў, вельмі строгіх паважаных спецыялістаў а нават кансіліум. Спецыяльна я дзіцё не рыхтавала, як будзе так будзе, вырашыла. Усюль мне далі "дабро", але міністэрства справу "завярнула", папросту тыкнуўшы законам. З М. спрачацца я не наважылася.
Ці шмат там было гэткіх заяў? Не думаю.
Калі я прыйшла, яны нават не ведалі, што рабіць, з чаго пачаць. А тут гэткая навіна.

Лайно, хлусня.
Мае каменты не прапускаюць.
Эм, яшчэ дадам. Іншым бацькам я не раю спрабаваць аддаць дзіцё раней у школу. Гэта пашкодзіць вашаму здароўю, паважаныя бацькі.

Вы нават сабе не ўяўляеце, што і як там было, але пісаць падрабязна я не буду.