Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Июль 2025, 19:54:40
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: дата основания города ???  (Прочитано 55549 раз)
0 Пользователей и 3 Гостей смотрят эту тему.
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #30 : 27 Август 2008, 23:55:01 »

Цитировать
Магдэбургскае права, вядома, вёскам не давалася. Але яно давалася мястэчкам. І гербы таксама. Ты сам прыводзіш цытату, у якой "Городно" ўзгадваецца як мястэчка (а не горад). Прынамсі, у гісторыі ХІІ - ХVIII ст. няма ніводнага прыкладу паніжэння статусу паселішча. Таму з горада мястэчка ніяк не магло ўзнікнуць. Гэта па-першае.
Па другое. Ты пішаш:

"пад 1156 г. у Іпацьеўскім летапіу згадваюцца нейкія все города погорынскіе... Што гэта маглі быць за гарады: ну Давыд-Гарадок, Дубровіца.. І ўсё..Непонимающий Зразумела што ў летапісу згадваюцца не два гарадка".

Прабач, але каму зразумела? І чаму ў летапісе іх павінна быць больш. Да таго ж, тое, што "Гарадная якраз знаходзіцца ў самым цэнтры Пагарыння.." яшчэ ні абчым ня сведчыць. Яе гарадскі статус, як і ўзгадванне пад 1156 годам нідзе дакументальна не зафіксаваны. А тэорыі наконт мясцовых гаворак, якія нібыта падобныя на кніжную мову Кіева, наплясці можна колькі заўгодна.

І апошняе. Я - гісторык, а асноўная задача кожнага гісторыка - шукаць праўду, не каверкаючы яе, не "падшліфоўваючы" пад сваё светаўспрыманне, альбо пад сваі жаданні. Можа, я б хацеў, каб Гродна быў цэнтрам магутнай даславянскай цывілізацыі  Улыбка. А выкарыстоўваючы вось такія "факты" я б даказаў гэта нават не напружваючыся. Але гісторыя - гэта навука, заснаваная на фактах, а не на голых тэорыях. Гістарычная метадалогія даўно распрацаваная і прызнаная ва ўсім навуковым свеце. Таму нельга адхіляць метады гістарычнага даследавання толькі таму, што яны не кладуцца на "ўгодную" нам тэорыю.
Гісторык павінен заставацца гісторыкам  Подмигивающий
Я не менш за цябе хачу ведаць і знайсці гэтую праўду.. І нічога я не "падшліфоўваю", і прынамсі метадалогію не парушаю, прабач, але рэтраспектыўны метад даследвання яшчэ ніхто не адмяняў.. Фактаў і тут і там насамрэч мала, але мяне проста ўразіла, як ты адразу зрабіў такі вынік: 1005 г. - год першага ўзгадвання Гародні... На якой аснове робіцца такі вынік..?? Прабач, але ў Гарадной ёсць гарадзішча з паселішчам 10-13 стст., чым табе не горад...? Амаль такое ж самае гарадзішча ёсць у Давыд-Гарадку, які згадваецца ва ўстаўной грамаце..  Ці ты хочаш, каб у горадзе 11 ст. былі праспекты з бульварамі.. Ва ўяўленнях тагачасных людзей горад - гэта ўмацаваны дзядзінец з паселішчам побач, я думаю гэтага табе тлумачыць не трэба..
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
Страниц  : 1 3 4 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,066 секунд. Запросов: 20.