а также о Черной Руси смотри, к примеру:
Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi, т.3, стр 147.
Я вам спецыяльна даў спасылку на манаграфічнае даследванне Белага, у якім разглядаецца ўвесь спектр крыніц па дадзенай праблеме
"Паводле І. Чаквіна, «першыя вядомыя ўпамiнаннi Чорнай Русі адносяцца да прускiх i лiвонскiх хронiк XIV—XV ст., у iх яна лакалiзавалася на ўсход ад Прусii, Лiтвы i Лiвонii — у раёнах Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Гродзеншчыны, Навагрудчыны, Браслаўшчыны»548. На жаль, Чаквін не ўказвае, у якіх канкрэтна крыжацкіх хроніках сустракаецца гэтая назва.
Нам жа невядомыя прускiя i лiвонскiя хронiкі XIV—XV ст., у якіх бы згадвалася Чорная (як, зрэшты, і Белая) Русь. Многiя (Я. Юхо, К. Тарасаў ды iнш.) лiчаць Чорную Русь старажытнай, дадзенай быццам бы крыжакамi, назвай Верхняга Панямоння, узводзячы яе да часоў Мiндоўга цi нават ранейшых549. Паводле А. Рогалева, «название Чёрная Русь в Верхнем Понеманье возникло примерно в XI—XIII вв. после того, как завершилось освоение данного района дреговичами, волынянами, кривичами. Название «Черная Русь» представляет собой своеобразный перевод предшествовавшего западнобалтского (ятвяжского) наименования Kirsnovia — «черная (земля, территория)»550.
Невядома, на якiх крынiцах грунтуецца сцвярджэнне Рогалева. Што ж датычыць астатнiх, яны зыходзяць перадусiм з iснавання Белай Русi, сама меней з XIII ст., на тэрыторыi сучаснай усходняй Беларусi як антытэзы Чорнай, нiбыта вядомай з яшчэ больш ранняга часу.
Але больш блізкі да ісціны пункт гледжання Я. Станкевiча, які адзначаў: «Чорная Русь нiколi не дапасоўвалася да якой–небудзь тэрыторыi ВКЛ"
http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/biely/chronika/12.htm