Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
02 Август 2025, 12:43:12
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Фара Витовта  (Прочитано 102569 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
sembat
Moderator
*****

Репутация: +3485/-0
Offline Offline

Сообщений: 21862

Verba volant, scripta manent.

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 06 Июль 2016, 21:41:04 »

Нашёл ещё одно фото:
http://n1.by/news/2013/10/04/561345.html

Добавлено: [time]Срд 06 Июл 2016 20:39:25[/time]
Вот ещё нашёл:
"- Як адбываліся раскопкі знішчанага храма?

Краўцэвіч А.К.:

Раскопкі Фары Вітаўта праводзіліся ў 1992-1993 г. Ініцыятарам быў Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч, тагачасны віцэ-мэр горада, які займаўся пытаннямі культуры. Яго падтрымаў старшыня аблвыканкама Сямён Домаш. Спрабавалі прыцягнуць да гэтай справы каталіцкі касцёл. Прадстаўнік дыяцэзіі прыйшоў на сустрэчу, але вялікай цікавасці касцёл не праявіў.

Задачай раскопак было, па-першае, увядзенне Фары Вітаўта ў культурны зварот. Ідэальнай мэтай было ягонае аднаўленне. Яна застаецца такой да гэтага часу. Больш рэальным было раскапаць ягоныя падмуркі (было вядома, што яны добра захаваліся), закансерваваць іх і, магчыма, зрабіць нешта падобнае на музейную экспазіцыю.

Раскопкі вяліся два сезоны – на працягу 1992 і 1993 г. Удзельнічалі студэнты Гарадзенскага універсітэту. Навуковым кіраўніком раскопак быў Алег Анатольевіч Трусаў. Я непасрэдна кіраваў працай у 1992 г., а ў наступным годзе – Ірына Ганецкая.

У першы год мы ўскрылі тую частку, што непасрэдна прымыкала да вул. Савецкай. Знайшлі падмуркі апсіды, прыбудоваў, расчысцілі падвалы. Падмуркі сапраўды аказаліся ў выдатным стане. Іх таўшчыня дасягала 2 м у некаторых месцах. Пад апсідай яны паглыбляліся на 4 м. Можна было на гэтыя падмуркі “саджаць” новыя сцены. Яны б вытрымалі.

Гэта былі падмуркі касцёла 80-х XVI ст., які фундаваў Стэфан Баторый. Кароль хацеў аддаць яго езуітам, але тыя адмовіліся, і касцёл стаў Фарным. Дзе была драўляная пачатковая Фара, невядома. Слядоў першай Фары мы не знайшлі. Культурны слой там моцна перамешаны ў сувязі з пахаваннямі, якія праводзіліся на гэтым месцы на працягу ўсёй гісторыі храма. У выніку культурны слой у вялікай ступені складаецца з чалавечых костак. Яны ляжалі амаль на кожным сантыметры. У 1993 г. сярод чалавечых костак быў знойдзены вельмі цікавы медальён.

Падчас раскопак знаходзіліся рэчы з таго складу, які быў створаны ў касцёле камуністычнымі ўладамі пасля апошняй вайны. Наогул вельмі цікавых знаходак не было, бо касцёл функцыянаваў, і яго рэгулярна чысцілі.

Найбольш уразіла падчас раскопак велічыня, памеры Фары. Я нічога падобнага не бачыў нават пры раскопках Дамініканскага касцёла ў Менску. Фара займала практычна ўвесь сквер. Гэта быў сапраўды гіганцкі помнік. І было моцнае пачуццё прыкрасці, што такі прыгожы помнік не захавалі.

Была праблема з кансервацыяй. А.Трусаў прапанаваў закрыць раскоп дошкамі. Так і зрабілі напрыканцы першага сезона. На маю думку, трэба было засыпаць адкрытыя падмуркі жвірам. Так, у прыватнасці, рабіў Зянон Пазьняк падчас раскопак Дамініканскага касцёла ў Менску. Другую частку (раскопкі 1993 г.) мы сапраўды засыпалі жвірам. Потым, калі дошкі пачалі ламацца, прыйшлося засыпаць жвірам і раскоп першага года.

На раскопкі шмат прыходзіла людзей. Іх рэакцыя была аднолькавая. Усе радаваліся, што, нарэшце, пачаліся працы. Таксама ўсе асуджалі знішчэнне касцёла. Некаторыя распавядалі, як ён быў узарваны. Найбольш рэзка выказаўся дзед гадоў 70-ці, які сказаў: Я б тых, хто разбурыў гэты касцёл прыгнаў бы сюды з кіркамі і малаткамі і няхай бы яны яго адбудоўвалі ўласнымі рукамі. Звычайна кожны дзень прыходзіла пагаварыць 10-15 чалавек.

Потым раскоп быў засыпаны. Планавалася арганізаваць збор сродкаў па ўсёй краіне. Вадзім Гліннік, тагачасны дырэктар Інстытута рэстаўрацыі выказаў ідэю, што гэты збор можа стаць пачаткам нацыянальнага Адраджэння, як гэта было з саборам святога Віта ў Празе. Яго аднаўленне стала сімвалам нацыянальнага Адраджэння чэхаў. Але з гэтага нічога не выйшла. Пакуль не выйшла..."
http://harodnia.com/be/uczora/pasliavajenny-hrodna/349-znishchenne-hrama-u-vusny-h-uspamina-h
Записан

Куплю старые фотографии с видами Гродно, из личных архивов и семейных альбомов.
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,132 секунд. Запросов: 19.