Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
22 Октябрь 2025, 12:35:42
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 4 5 7 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Сустрэча з Miлiнкевiчам каля Фiлармонii  (Прочитано 25835 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
князь Васілька
Молодой Гродненец
*

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 21


За вольную Беларусь!

Просмотр профиля
« Ответ #150 : 11 Март 2006, 01:14:12 »

Я не зусім упэўнены, што гэта ў гэту ветку, але менавіта тут размаўляюць на некаторыя тэмы, якія закрануты ў маім расказе. Таму змяшчаю сюды. Спадзяюся Адмін мяне прабачыць, калі што не так.


Дзяржаўны чалавек

Часам бываюць падзенні, якія акрыляюць…


Даволі прасторны кабінет асвятляла ласкавае сакавіцкае сонейка. Промні падалі на вялікі стол, на якім ляжала шмат паперак і канцылярскія прыналежнасці, якімі амаль не карыстаюцца. Крысталічны манітор самага сучаснага кампутара толькі пыліцца, бо карыстацца ім або не ўмеюць, або не хочуць, а хутчэй за ўсё проста не хапае часу за “дзяржаўнай” працай звяртаць увагу яшчэ і на яго.
Нешматлікія кветкі, за якімі даглядае сакратарка, пад сонечнымі промнямі асабліва прыгожыя. Сярод шматлікіх зялёных лісткоў ужо прабіваюцца першыя бутоны – вясна. Яшчэ тыдзень, і яны ператворацца ў кветкі, якія зацвітуць пышным цветам пад новым сонцам.
У кабінеце па-хатняму ўтульна: тут і шафа для адзення, тут і бар, дзе заўсёды ёсць што выпіць і закусіць, нягледзячы ні на якія дэкрэты.
Дый не важна, што ў цябе ў бары, галоўнае, як ты адносішся да таго, што вісіць на сцяне на самым бачным месцы. Ну, не можа чалавек без веры, таму і чырвоны кут захаваўся, але перапоўз на сцяну і змяніўся з іконы на партрэт у рамачцы. Правільна кажуць – чаго баішся, у тое і верыш.
Але хутка поўдзень таму сонца ўжо паднялося высока ў неба і партрэт апынуўся ў цяні.

Раптам дзверы без папярэдняга стуку адчыніліся.
Чалавек за сталом уздрыгнуў, падняў галаву, а пасля адразу ж устаў і апусціў вочы долу.
–      Тут такое дело…, – увайшоўшы, нечаканы госць зачыніў за сабой дзверы і сеў у мяккае крэсла насупраць стала.
–      Ты садись, Андрей! Чего так вскочил?
Андрэй глянуў на свайго начальніка, але адразу зноў адвёў вочы ў бок, і сеў. Але ён ўжо не адчуваў сябе “ў сваёй талерцы”.
–      Я к тебе вот по какому щепетильному вопросу, – працягнуў чыноўнік.
У галаве Андрэя мільгалі думкі: Ну, вось – і да мяне дабраліся, А толькі пасаду далі, кабінет нават. Зараз трэба адпрацоўваць – будуць маімі рукамі сваю чорную справу рабіць!
–      Ты же понимаешь, какая сейчас ситуация. Вся страна готовится. И в такой момент нужно единство. Не только быть рядом, но и думать солидарно со всеми. Ты понимаешь – со ВСЕМИ! И сейчас многое зависит от нас: от меня и ТЕБЯ! – Апошняе слова ён неяк асабліва моцна выдзеліў голасам. – В твоём подчинении находится особый социальный сектор, которым ты, в связи со своим положением, должен руководить. И вот настал тот момент, когда нам нужна твоя помощь.
–      Я разумею, Уладзімір Валер’янавіч. Што мне трэба рабіць?
А сам у той момант думае: Чым жа такім супрацьпраўным мяне загрузяць?
–      Вам надо привести людей к единству мнений и действий. А если они будут думать, а тем более говорить, и, не дай Бог, делать иначе…
–      Прабачце, Уладзімір Валер’янавіч, але мне здаецца, што за “заганны лад думак” каралі паўтара стагоддзі таму, пры царах. У нас жа ў канстытуцыі запісана, што Беларусь – дэмакратычная краіна – свабода слова…
–      Андрей, для тех, кто на бронепоезде, – даволі груба перарваў суразмоўцу чыноўнік, – повторяю: делай что хочешь… – Ледзь не сарваўшыся на грубасці, ён уздыхнуў і так лагодна працягнуў: – У тебя жена, ребёнок, ты при должности. Не забывай – кому за это должен. Тебя не народ за этот стол посадил, и отвечать ты будешь не перед народом. Я за тебя ручался, так что смотри – если меня ударят «по шапке», то тебе этот удар отзовётся «ниже пояса».
Уладзімір Валер’янавіч выйшаў, грукнуўшы дзвярыма.
Андрэй не сядзеў, а ледзь кранаўся краю свайго шыкоўнага крэсла. Утульны кабінет ужо не здаваўся такім прывабным. Пасада стала ганебнай, а жыццё ў краіне праціўным.

Прайшла амаль гадзіна. Андрэй увесь гэты час сачыў, як, напэўна першая, выйшаўшая з зімовай спячкі, муха білася аб шкло, спрабуючы вырвацца на волю.
Усё ж для волі ёсць, вось яно – і блакітнае неба, і сонца, і свежае паветра, але нейкая нябачная сцяна са шкла перашкаджае вырвацца. Андрэй глядзеў і думаў: Вось – я, вось – свабода, новая краіна, новае жыццё. Што перашкаджае, якія кайданы трымаюць мяне? Чаму гэтая муха хоча на халодную вуліцу, дзе на кожным сантыметры шляху яе падсцерагае смяротная пагроза? Тут жа вялікі прасторны цёплы кабінет, дзе заўсёды недзе ў раёне бара яна можа знайсці некалькі крышак печыва! Галоўнае, каб была ціхай і мяне не чапала, і жыві сабе прыпяваючы! Нейкая мушка – ды што яна разумее – мазгоў зусім няма, а і тая хоча на свабоду…Не, я не буду гандлявацца са сваім сумленнем. Я хачу адчуваць сваю чалавечую годнасць!
Уладзімір Валер’янавіч, вы як вуж на патэльні звіваецеся, каб дагадзіць рэжыму! Душу д’ябалу прадаяце! Вы – слімак! – Андрэя так і падмывала пайсці ў кабінет начальніка і выгаварыць усё, што ён пра яго думае, але тут жа ўзгадваў, што ў яго жонка, дзіцё…
« Последнее редактирование: 11 Март 2006, 01:16:13 от knivas1 » Записан

Часам бываюць падзенні, якія акрыляюць…
Страниц  : 1 ... 4 5 7 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,108 секунд. Запросов: 20.