Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 20:48:13
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 37 38 40 41 ... 60 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Polish nazism / Польский нацизм (bvnor`у посвящается)  (Прочитано 212926 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
К.О.петан Шэндзик
Почетный гродненец
*****

Репутация: +87/-15
Offline Offline

Предупреждения: пользователь забанен
Сообщений: 2963

Просмотр профиля
« Ответ #1140 : 08 Ноябрь 2015, 14:58:17 »

Арганізацыйная структура і кадравы склад Палескай акругі АК (паводле Чэслава Голуба)
Яшчэ летам 1941 г. на Палессе з Варшавы пачалі прыбываць прадстаўнікі штаба ЗВЗ для ўзнаўлення дзейнасці акругі. абезгалоўленай і дэзарганізаванай органамі НКУС у 1940/41 гг. Услед за часцямі вермахта сюды прабраліся эмісары з Варшавы і Беластока. Яны прашчупвалі магчымасці стварэння падпольных ячэйкаў у Брэсце, Пінску, Кобрыне, Лунінцы. У канцы 1941 г. сюды быў накіраваны падпалкоўнік Францішак Файкс для ўзначальвання акругі. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны штаб акругі: начальнік арганізацыйнага аддзела паручнік Збігнеў Міляноўскі ("Сокал"), начальнік аддзела разведкі і контрразведкі сяржант Аляксандр Куніцкі ("Француз"), начальнік аддзела сувязі падпаручнік Ядзвіга Астаневіч ("Ірэна"), начальнік аддзела легалізацыі Браніслава Дабравольская ("Рома"), начальнік санітарнай службы доктар Казімір Пашкевіч.
У такім складзе штаб акругі праіснаваў нядоўга. У сувязі з тым, што ў Польшчу была адклікана - па розных прычынах - частка кіраўніцкіх кадраў, у тым ліку падпалкоўнік Файкс, на мяжы 1941/ 42 гг. арганізуецца новы штаб. Ён пратрымаўся ў асноўным сваім складзе да вясны 1944 г. Камендантам акругі быў прызначаны маёр Станіслаў Добрскі ("Майстар"), яго намеснік - маёр Станіслаў Кавальскі ("Зянон"), начальнік штаба - маёр Стэфан Размарыноўскі ("Пухач"), начальнік аператыўнага аддзела - капітан Эміль Маркевіч ("Ян"), начальнік аддзела разведкі і контрразведкі - капітан Віктар Гавурскі ("Вжос"), начальнік інтэнданцкай службы - паручнік Гжэгож Гарагляд ("Пушчык"), шэф Кедыву (Кіраўніцтва дыверсіямі) - маёр Ян Каваль ("Базыль"), начальнік Бюро інфармацыі і прапаганды (БІП) - Геранім-Эдвард Грушчыньскі ("Хел"), а з 1943 г.- Юзэф Лукашэвіч ("Гарт"). I толькі начальнікам аддзела сувязі па-ранейшаму заставалася "Ірэна" - Ядзвіга Астаневіч.
Штабу Палескай акругі ЗВЗ-АК была падпарадкавана ўся канспіратыўная сетка былога Палескага ваяводства. У граніцах паветаў ствараліся абводы, ім, у сваю чаргу, падпарадкоўваліся раёны і пляцоўкі. На момант поўнага завяршэння структурнай арганізацыі (красавік 1944 г.) акруга налічвала 4272 чалавекі, у тым ліку - 3050 радавых, 42 афіцэры, 454 падафіцэры, астатнія ўваходзілі ў дапаможныя службы: сувязь, санчасць, забеспячэнне і г. д.

Добавлено: 08 Ноябрь 2015, 15:11:11
Партызанскі рух АК на Палессі з-за вядомых ужо нам прычынаў не атрымаў такога развіцця, яе на Віленшчыне і Навагрудчыне. Тут не было створана ніводнага буйнага злучэння, а тыя невялічкія (ад дзесяці да паўсотні чалавек) і недаўгачасныя групы можна назваць атрадамі з вялікай нацяжкаю. Такія групы, як мы памятаем, арганізоўваліся яшчэ ў рамках аперацыі "Вахляж".
Записан

Шляхта, па конях!!! Русские угоняют наше быдло!!!
Страниц  : 1 ... 37 38 40 41 ... 60 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,132 секунд. Запросов: 20.