Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Август 2025, 15:57:18
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 37 38 40 41 ... 60 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Polish nazism / Польский нацизм (bvnor`у посвящается)  (Прочитано 212914 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
К.О.петан Шэндзик
Почетный гродненец
*****

Репутация: +87/-15
Offline Offline

Предупреждения: пользователь забанен
Сообщений: 2963

Просмотр профиля
« Ответ #1140 : 08 Ноябрь 2015, 13:35:54 »

У маі 1944 г. Віленская акруга АК была канчаткова сфарміравана. У адрозненне ад Навагрудскай тут замест батальёнаў ствараліся брыгады. У апісанні Эдмунда Банасікоўскага яе структура выглядала так.
ЗЛУЧЭННЕ № 1 - ВІЛЕНСКАЕ (інспектарат "А"- Віленска-Тракайскі):
камандзір злучэння маёр Антоні Аляхновіч ("Пахарэцкі");
начальнік штаба капітан Аляксандр Васілеўскі ("Алясіньскі");
3-я брыгада - камандзір паручнік Грацыян Фруг ("Шчэрбец");'
5-я брыгада - паручнік Зыгмунд Шандзеляж ("Лупашка");
7-я брыгада - паручнік Вільгельм Тупікоўскі ("Вільгельм");
ЗЛУЧЭННЕ № 2 - ПАЎНОЧНАЕ (інспектараты "А" і "Б" і тэрыторыя Свянцянскага, Браслаўскага, Дзісненскага і Пастаўскага абводаў):
камандзір злучэння маёр Мечыслаў Патоцкі ("Вэнгельны");
начальнік штаба паручнік Ян Драздовіч ("Гервазы");
1-я брыгада (Віленская), 580 чалавек, камандзір паручнік Чэслаў Громбшэўскі ("Юранд");
4-я брыгада ("Нарач"), 620 чалавек, падпаручнік Лёнгін Вайцяхоўскі ("Ронін"), у маі 1944 г. была падпарадкавана камандзіру 5-й брыгады Зыгмунту Шандзеляжу;
23-я брыгада (Браслаўская), 410 чалавек, паручнік Віктар Кісель ("Сьвятолдыч"), ранейшы камандзір ротмістр Мар'ян Кісялеўскі загінуў 21 чэрвеня 1944 года ў баі пад Лакацінамі;
34-я брыгада (Дрысвяцкая), 320 чалавек, паручнік Казімір Краўзэ ("Ваўжыцкі");
36-я (кадравая) брыгада, 360 чалавек, паручнік Вітольд Кеўліч ("Вуяк");
ЗЛУЧЭННЕ № 3 - АШМЯНСКАЕ (ахоплівала тэрыторыі Ашмянскага, Вілейскага і Маладзечанскага абводаў); камандзір маёр Чэслаў Дэмбіцкі ("Ярэма"); начальнік штаба капітан Міхаіл Квакшыс ("Каваль"); 8-я брыгада - камандзір Вітольд Туронак ("Тур"); 9-я брыгада - харунжы Казімір Шашкевіч ("Малы"); 12-я брыгада - паручнік Адам Вальчак ("Нетапеж").
Акрамя названых, на тэрыторыі акругі дзейнічала 6 (асобная) брыгада пад камандаваннем маёра Францішка Каправіцкага ("Кона-ра"). Камендантам акругі быў падпалкоўнік Аляксандр Кжыжаноўскі ("Вільк"), начальнікам штаба - маёр Тэадор Цэтыс ("Слаў"). Эдмунд Банасікоўскі чамусьці ўказаў колькасны састаў толькі брыгады 2-га (Паўночнага) злучэння. А ў сукупнасці на тэрыторыі акругі пад ружжо было пастаўлена 9000 чалавек, на тысячу болей, чым у Навагрудскай. У цэлым акаўская канспіратыўная сетка колькасна пераўзыходзіла ўзброеныя фарміраванні ў два-тры разы.
У палітычным плане дзейнасць Арміі Краёвай на Віленшчыне амаль не адрознівалася ад Навагрудскай, хаця і мела сваю спецыфіку. Гэтая спецыфіка ў сваю чаргу была звязана з тым, што тут акаўскай канспірацыі прыходзілася мець справу не толькі з немцамі і савецкімі партызанамі, але і з літоўцамі. Трэба адзначыць , польска-літоўскія адносіны пасля Вялікага Кастрычніка і на працягу міжваеннага дваццацігоддзя былі не ў найлепшым стане.
Записан

Шляхта, па конях!!! Русские угоняют наше быдло!!!
Страниц  : 1 ... 37 38 40 41 ... 60 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,13 секунд. Запросов: 20.