Зато потом, когда ребята в краповых беретах куда-то испарились, передо мной вместо НРМ-овцев возникли такие весёлые ребята, которым всё равно под что колбаситься.
-1. ты не правы. 25 тыс, за тое каб быць бліжэй да сцэны. а крэслі былі толькі патаму, што выкруціць іх ня было магчымасьці. усё ж такі гэта нрм, а не оперныя сьпевакі.
хіба магло і павінна было быць інакш? здаецца, што першы раз на канцэрце.
Калі мне захочацца паслухаць оперу, пайду. Але на той момант мне хацелася паслухаць НРМ. Маю я на гэтае права???
А інакш і магло, і павінна было быць. Урэшце рэшт - усе людзі. Я ж зусім ня супраць, каб хтосьці паскакаў пад музыку, але ці абавязкова гэта рабіць коштам іншых, перад самым носам тых, хто проста сядзіць? На канцэрце "Металікі", напрыклад (з сімфанічным аркестрам), было шмат людзей, якія прыйшлі менавіта ПАСЛУХАЦЬ гэты гурт (у смокінгах і гальштуках). Але, гэта ў цывілізаванай краіне, дзе на канцэрт ні за якія грошы не прапусцяць людзей у нецвярозым стане.
На гэты конт ёсць вельмі добрая прыказка: "Свабода аднаго чалавека скончваецца там, дзе пачынаецца свабода другога".
P.S.: Я быў на ўсіх канцэртах НРМ, якія адбываліся ў Гродне
