Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
29 Июль 2025, 09:49:38
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 23 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Белый список свадебных услуг  (Прочитано 190526 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Polly
Ах, колькi ёсць красы цудоўнай поруч з намi, калi глядзець вакол дзiцячымi вачамi
Настоящий гродненец
****

Репутация: +124/-0
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 394


Просмотр профиля
« Ответ #570 : 10 Сентябрь 2014, 22:46:53 »

Хацела напісаць падзяку, калі ўжо будуць фота, г.зн. у пачатку наступнага тыдня, але сёння даведалася, што чалавек, які вельмі дапамог нам зрабіць нашае свята сапраўдным СВЯТАМ, з'язджае напрыканцы гэтага тыдня ў адпачынак, таму вырашыла адпісацца зараз.

Наш вясельны банкет адбыўся 16 жніўня у "Каралінскім фальварку Тызенгаўза" (дом "Дубы").

У першую чаргу хачу падзякаваць маладым жанчынам, якія дапамаглі падкрэсліць прыгажосць маёй матулі. Гэта былі Ганна Юрэчка-Манія (візаж) ды Вольга, прозвішча якой, на жаль, не ведаю (фрызюра). Дзякуй вам вялікі, матуля была сараўднай прыгажуняй! Таксама хачу падзякаваць краме "Сафія" за сукенку для мамы, якая цудоўна пасавала да тэматыцы  вяселля.

Таксама вялікі дзякуй "Кветкавай майстэрні" за келіхі для маладых і свечы для "хатняга ачага", фірме "Еўраўтульнасць" (кватэры для сбораў маладых і першай шлюбнай ночы, а таксама для часткі гасцёў) і гатэлю "Амега" (нумары для гасцей). Усё цудоўна, няма ніякіх пытанняў.

Асабістая вялікая падзяка Наталлі Бялан, якая зрабіла для нас найцудоўнейшыя запрашэнні, нумары сталоў, альбом для пажаданняў і г.д. Вельмі таленавіты чалавек, з якім заўсёды вельмі прыемна працаваць.

Дзякуй Алене Шавелёвай за цудоўнае ўпрыгожванне ў валасы.

Вялікі-вялікі дзякуй тым, хто працаваў над маім вобразам - Жанне Куліковай (фрызюра) і Дар'і Іодэль (візаж). Фрызюра Жанны трымалася ўвесь дзень, не гледзячы на тое, што сцэнар нашага вяселля  прадугледжваў шмат розных розных танчыкаў. У дадатак да гэтага, фрызюра атрымалася насамрэч тэматычнай (у нас было тэматычная вяселле - шляхецкі баль у стылі 19 ст.). А Даша - гэта вельмі-вельмі таленавіты візажіст і проста добры чалавек. Калі звяртаюся да яе, заўсёды ведаю, што рэзультат будзе не на 100%, а на 120%!

Дзякуй Раману, гаспадару "Каралінскага фальварка Тызенгаўза", за цудоўны паразуменне, ўменне ісці насустрач і проста за цудоўнае месца, якое як мага лепш адпавядала настрою нашага вяселля. Усім раю гэтае казачнае месца!

Дзякуй кухару Аляксандру. Усе былі ў захапленні ад прыгатаванай ім ежы. Пра гэта нельга распавесці, гэта трэ пакаштаваць.

За прыгожы і смачны салодкі стол хачу падзякаваць Юліі Шідлоўскай. Яе торт, капкейкі і печыва былі непараўнальна смачнымі.

Сапраўдным упрыгожванням нашага свята стала пясочнае шоу ў выкананні непараўнальнай Ганны Каханоўскай.

Я б не адчувала сябе сапраўднай шляхцянкай без сукенкі, якую мне шыла Ала. Ёй жа вялікая падзяка ад сведкі, якой Ала таксама згадзілася пашыць сукенку.

Фларысту Марыне Журневіч дзякуй за букет, пялёсткі і ўпрыгожванне кветкамі залі. Без прыгажосці, зробленай Вашымі рукамі, нашае свята таксама было б іншым.

Дзякуй пасажырскаму аўтапаркуг. Гродна за аўтобус для гасцей.

Такмсама не магу ні напісаць тут радок пра нашага вядучага. Ён з Менску і мо не варта б было пісаць пра яго ўвогуле, але без яго і ягонай каманды ў нас ніколі не атрымалася б сапраўднае шляхецкае вяселле. Дзякуй, Юрась Усціновіч!

Нарэшце, дабралася да людзей, без якіх у нас, напэўна, ўвогуле б не было вяселля, дакладней, не ўяўляю, якім бы яно было, калі б яны не згадзіліся нам дапамагчы. Гэта вясельны цэнтр "Проста" і асабіста Святлана Мішіна (наш вясельны адміністратар). Святлана ўвесь гэты доўгі шлях падрыхтоўкі была побач з намі, але асабліва яе дапамогала спатрэбілася ў апошні тыдзень і на самім вяселлі. Толькі дзякуючы ёй усё было бездакорна. А дзяўчыны з "Проста" упрыгожвалі нашую залю, пра іх мы замаўлялі частку транспарту і шмат-шмат чаго яшчэ. Усе супрацоўнікі гэтага вясельнага цэнтра - сапраўдныя прафесіяналы.

Дзякуй фатографу Івану Цыркуновічу і відэографу Дзянісу Шулейка. З вамі было вельмі лёгка і весела працаваць. Вы насамрэч проста створаныя для гэтай працы. Мы ўжо бачылі цудоўнае слайд-шоу, якое зрабіў для нас Іван, і на гэтым тыдні забярем фота.

Дзякуй усім-усім, хто дапамагаў нам і падараваў нам гэтае цудоўнае свята! Вельмі спадзяюся, што мы яшчэ не раз звернемся да вас, каб яшчэ больш упрыгожыць шчаслівыя моманты нашага жыцця.

Барыс і Юля, 16.08.2014






Записан

Чалавек можа ўсё. Межаў яго сiле няма, калi наперадзе агонь надзеi. Гэта вельмi добра ведаюць гуманiсты, фанатыкi i закаханыя. Што тады казаць пра тых, хто i першы, i другi, i трэцi.
Страниц  : 1 ... 18 19 21 22 23 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,158 секунд. Запросов: 20.