Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Июль 2025, 20:13:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 16 17 19 20 ... 23 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Белый список свадебных услуг  (Прочитано 190308 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Polly
Ах, колькi ёсць красы цудоўнай поруч з намi, калi глядзець вакол дзiцячымi вачамi
Настоящий гродненец
****

Репутация: +124/-0
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 394


Просмотр профиля
« Ответ #510 : 01 Август 2014, 14:43:06 »

26 ліпеня мы распісаліся ў коле самых блізкіх людзей. У жніўні будзе яшчэ банкет. Але зараз я хачу падзякаваць усім, хто зрабіў дзень нараджэння нашай сям´і самым цудоўным. Частка падрадчыкаў застанецца з намі і на банкет, і я вельмі спадзяюся, што яны спрацуюць гэтак жа адказна, як і ў мінулую суботу.

Алена Шевелёва – цудоўны вянок з палімернай гліны, які дазволіў мне ў гэты спякотны дзень не думаць пра тое, як так кветкі ў маёй фрызюры, ці не загінулі без вады.

Наталля Белан – вокладка на пасведчаннэ аб заключэнні шлюбу ды расцяжка з датай роспісу. Наталля – сапраўдны майстар, кожная зробленая ёю рэч – сапраўдны шэдэўр. А яшчэ яна зрабіла мне шмат чаго на дзявочнік, усё таксама вельмі стылёвае ды якаснае.

ІП Дорошко – дзякуй за вельмі прыгожую, чыстую ды ўтульную кватэру ў самым цэнтры Гродна.

Жана Кулікова – цудоўная фрызюра. Кудзеркі пратрымаліся да самага вечара і выглядалі так, быццам бы фрызюра зроблена 10 хвілін таму (а калі б мне не трэба было мыць галаву, магчыма, трымаліся б яшчэ пару дзён). Мінімум шпілек. І, што цікава, усё было зроблена літаральна за 1 гадзіну 10 хвілін. Жана, дзякуй за вашае майстэрства!

Дар´я Іодэль. Вельмі добры і прыемны чалавек, з якім мы адразу знайшлі агульную мову. Вельмі якасная карэкцыя броваў, і, самае галоўнае, шыкоўны і вельмі трывалы мэйк. 26 ліпеня было даволі спякотна, але мэйк Дар´і пратрымаўся ўвесь дзень.

Елена Міхайловская (крама “Кветкі” вул. Ажэшкі). Замаўлялі букет і бутаньерку. Усё вельмі прыгожае, букет пратрымаўся ўвесь дзень і яшчэ некалькі дзён пасля, не зважаючы на спёку, і гэта пры тым, што ён быў на “мікрафоне”, а не ўласных сцяблінах, гэта значыць, яго не магчыма было паставіць у ваду. Букет быў менавіта такім, як я марыла. Тлумачыла Елене толькі некаторыя агульныя моманты, але яна выдатна мяне зразумела. А яшчэ ў якасці падарунка мы атрымалі пялёсткі.

Вясельны цэнтр “Проста”. Па-першае, пашылі цудоўную падушачку пад вясельныя пярсцёнкі. Па-другое, праз іх замовілі цудоўны бусік, які вазіў нас увесь дзень, не зважаючы на грунтоўкі, кепскія дарогі і г.д. Асобная падзяка кіроўцу Аляксею, вельмі добраму чалавеку, які вельмі ўважліва да нас ставіўся і дапамагаў, чым мог.

ЗАГС г. Масты (начальнік – Гермась Таццяна Ільінічна, рэгістратар – Рагацэвіч Елена Віктараўна). Тысячу раз дзякуй. Я вельмі радая, што ўсё склалася так, што мы распісваліся менавіта тут. Ні адзін ЗАГС вялікага гораду проста з-за тэхнічных прычын не змог бы запяспечыць такую хатнюю і ўтульную атмасферу. Усе былі вельмі ўважлівыя да нас, дапамагалі, хутка вырашалі ўсе пытанні. Сапраўды, людзі на сваім месцы, людзі, якія ствараюць свята.

Гатэль “Масты”. Шыкоўны нумар за не вельмі вялікія грошы, добрае абслугоўванне.

Кавярня гатэля “Масты”. Вельмі смачнае ежа, усё свежае і якаснае, быццам бы рабілі для сябе.

Аніта (салон “Сакура”) – шыкоўны манікюр і пакрыййё шэллакам. Як і заўсёды.

Аляксандр Беражной. Дзякуй Аляксандру, што знадзіўся прыехаць ў іншы горад і паздымаць нас ў ЗАГСе і яшчэ пару гадзін пасля. З ім было вельмі прыемна працаваць, негледзячы на спёку і не вельмі добры для фотаздымкаў час. Будзем чакаць на гатовыя фотаздымкі!.

А таксама дзякуй краме “Камінтэрн” за пінджак, штаны і кашулю жаніха, дзякуй краме на “Кароне”, на назву якой я забылася і ў якой купляла сукенку (на роспісь сукенка была зусім не вясельная і нават не белага колеру), Але, якая крыху папрацавала над маёй сукенкай і дадала новыя  элементы, крамам “Лінкс” і “Марка” за абутак жаніха ды нявесты, фірмам “Контэ” ды “Марк Фармэль” за якасныя вырабы)))))

Барыс и Юлія, 26.07.2014 г.
Записан

Чалавек можа ўсё. Межаў яго сiле няма, калi наперадзе агонь надзеi. Гэта вельмi добра ведаюць гуманiсты, фанатыкi i закаханыя. Што тады казаць пра тых, хто i першы, i другi, i трэцi.
Страниц  : 1 ... 16 17 19 20 ... 23 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,136 секунд. Запросов: 20.