Дрэнна так казаць, але:

Індусы і шры-ланкійцы ўступаюць у БРСМ
Паводле прарэктара Гомельскага медуніверсітэта па інфармацыйнай і выхаваўчай працы Віктара Уманца, сябрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сталі ўжо 18 прадстаўнікоў Індыі і Шры-Ланкі.
Віктар Уманец падкрэсліў, што ініцыятыва ўступіць у БРСМ поўнасцю зыходзіла ад саміх замежных студэнтаў.
- Яны азнаёміліся з дзяржаўнай праграмай па падтрымцы моладзі, ацанілі сацыяльную скіраванасць палітыкі кіраўніцтва краіны — вось і вырашылі падключыцца. Цяпер нашы замежныя “камсамольцы” ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях, што праводзяцца пад эгідай БРСМ. Да дня закаханых яны зрабілі маляўнічыя валянцінкі з сімваламі Індыі і Беларусі, прызналіся ў любві да нашай краіны. Матэрыяльна ўступленне замежных студэнтаў у саюз моладзі мы пакуль ніяк не можам заахвоціць. Але будзем імкнуцца іх падтрымліваць, найперш у вучобе — руская мова даецца ім цяжка.
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН студэнт замежнага факультэта Патэл Ніраў Кумар паведаміў, што ўступіць у БРСМ яго сагітаваў сакурснік з Індыі, які ў канцы мінулага года ўдзельнічаў у рэспубліканскай канферэнцыі, прысвечанай пяцігоддзю ўтварэння саюза моладзі.
- На канферэнцыі выступала кіраўніцтва арганізацыі. Наш сябар пачуў аб добрых справах БРСМ, аб выдатных планах у працы, аб тым, што быць членам саюза моладзі прэстыжна.
Суразмоўца падкрэсліў, што пры дапамозе БРСМ ён і яго суайчыннікі атрымалі магчымасць прапагандаваць сярод мясцовых студэнтаў сваю культуру: выступаць з нацыянальнымі песнямі, танцамі, вучыць будучых беларускіх медыкаў гульні ў крыкет, вельмі папулярнай у Індыі. Таксама замежныя студэнты ўдзельнічаюць у праграмах здаровага ладу жыцця, знаёмяцца з рускімі прымаўкамі і прыказкамі.
Усяго ў гомельскім медуніверсітэце вучыцца прыблізна 300 замежных грамадзян. Большасць іх з Індыі, Сірыі, Пакістана, Шры-Ланкі, Йемена, Лівана. Апрача таго, ёсць студэнты з Нігерыі, Непала, Перу, Саудаўскай Аравіі, Іарданіі, Егіпта. “Мы прывабліваем замежных студэнтаў адносна невысокім коштам навучання ў параўнанні як з краінамі Еўрасаюза, гэтак і СНД. Да таго ж у нас іншаземцам больш спакойна і ўтульна”, — зазначыў прарэктар ВНУ.
У холе першага паверха галоўнага корпуса універсітэта вывешаны агітацыйныя матэрыялы, што заклікаюць выбіраць для навучання і жыцця Беларусь — у супрацьвагу Расіі і Украіне. Подпісы на плакатах сведчаць аб тым, што ў кожным горадзе дзвюх суседніх краін ёсць банды расістаў, якія могуць збіць або забіць. Таксама гаворыцца, што многія гарады Украіны небяспечныя эпідэміямі халеры, дызентэрыі і гепатыту.
http://nacijanalist.livejournal.com/125581.html 