Primachek, радая, што ЗАГС на БЛК Вам падабаецца. Але густы ў людзей розныя, і мне асабіста заля і ўваход ў ЗАГС не спадабаліся. Таму і быў у 2012 г. прыняты адпаведны закон, каб кожная пара магла абраць месца для роспісу, якое падабаецца менавіта ім, хай яно і знаходзіцца ў іншым куточку краіны. Наконт таго, што дадзеная супрацоўніца не ведала закон. Упэўненая, што гэта не так, бо шлюб беларуса і расіянкі не такая ўжо незвычайная рэч, толькі ў 2011 годзе ў РБ было 2540 такіх шлюбаў. Лёгка падлічыць, што, сыходзячы з колькасці жыхароў Гродна і з таго, што ў горадзе 3 ЗАГСА, у ЗАГС на Віленскай толькі за 2011 г. павінны былі звярнуцца 28 такіх пар. Тым больш, што Адміністрацыя Ленінскага района ўжо высветліла, што гэта не памылка супрацоўніцы, яна кіравалася вуснай інструкцыяй ўпраўлення юстыцыі. Чаму вуснай? А таму што, натуральна, той, хто гэтую інструкцыю выдумляў, цудоўна разумеў, што, калі яна будзе існаваць у папяровым выглядзе, то адказваць за парушэнне закона будзе ўжо ён. А калі інструкцыя вусная, то і адказны за яе выконванне ЗАГС, а юстыцыя заўсёды можа сказаць, што ніякай інструкцыі з яе боку не было

Таму, калі б нават я і паразмаўляла з супрацоўнікамі ЗАГСа, ніхто б мне ніякай афіцыйнай паперы не паказаў, бо яе няма. Вось я і звярнулася праз кнігу заўваг з пытаннем, на падставе якой
афіцыйнай паперы мне адмовілі ў папярэднім запісу.
А наконт майго вяселля не хвалюйцеся: у нас з каханым амаль усё падрыхтавана
Ангелочки, а чаму настрой так моцна сапсаваны? Напэўна, калі б супрацоўніца ЗАГСа ведала, што яна мае рацыю, на скаргу яна б і ўвагу не звярнула, і настрой застаўся бы добрым?

Адказала бы дурнічцы, напісала б нумар закону, і ўсе пытанні знятыя.
Если по городе есть установленный порядок работы, ни одни жалобы его не изменят.
Ды няўжо? А чаму ж тады ў сераду мне тэлілі з Адміністрацыі Ленінскага р-ну, яшчэ раз прасілі прабачэння (а падначаленай не сорамна, што за яе 3(!!!) разы прасіла прабачэння яе начальнік?) і пыталіся, ці не жадаю я ўсё ж такі падысці на Віленскую і запісацца? Яшчэ раз: ёсць закон РБ, які вышэйшы за звычкі, якія склаліся ў тым ці іншым горадзе, і ніхто не можа яго парушаць. Вось, напрыклад, што піша на гэты конт газэта "Саюз. Беларусь-Россия", адно з галоўных СМІ Саюзнай дзяржавы:
"Женюсь. Подскажите, какие документы нужно подать в ЗАГС,
если моя невеста гражданка России, а у меня белорусский паспорт. Андрей, Витебск".
Галина Гусева, начальник отдела ЗАГСа Витебского горисполкома:
- Сейчас регистрация заключения брака производится органами ЗАГСа по месту жительства жениха или невесты либо их родителей (статья 210 Кодекса о браке и семье нашей страны).
С июля нынешнего года, когда вступят в силу изменения и дополнения в кодекс, заключить брак можно будет в любом органе, регистрирующем акты гражданского состояния (закон N 342-З от 07.01.2012 года)... (
http://www.rg.ru/2012/05/17/pochta.html)
Таму такі "установленный порядок работы" змяняецца адной скаргаю ў Камітэт Саюзнай дзяржавы, амбасаду РФ (не, яны не маюць права нешта дыктаваць беларускім чыноўнікам, але ў іх ёсць юрысты, якія ўжо далей будуць прасоўваць гэтую справу) ці Адміністрацыю Прэзідэнта РБ. Таму хай Вашыя знаёмыя ведаюць, што наступны незадаволены чалавек можа паскардзіцца значна вышэй, чым Адміністрацыя Ленінскага р-на г. Гродна. І будзе тады такі супрацоўнік мець вядомасць не меньшую, чым дырэктар Рускага музэю сп. Гусеў, які таксама не жадаў змяніць "установленный порядок работы" і прымушаў беларусаў купляць квіткі па тых жа коштах, што і замежнікі, пакуль не трапілася на ягоным шляху прынцыповая настаўніца
Цветик.семицветик, канешне, хай ЗАГС псуе нявестам нэрвы, а ягоным супрацоўнікам ніхто не мае права рабіць заўвагі. І чаму Вы вырашылі, што я не займаюся падрыхтоўкаю да свайго вяселля? Таму, што не пішу ў іншых ветках вясельнага форума? Дарэчы, для чалавека, які па сваёй працы абавязан таксама адсочваць і парушэнне заканадаўства (адразу кажу, праца звязаная не з ЗАГСамі), "зануда" - лепшы камплімент

А зараз мае нэрвы сусім не псуюцца, наадварот, вельмі цікава назіраць, як людзі спрабуюць растлумачыць, што парушэнне закона - гэта цалкам нармалёва
Englandy, вельмі шкада, што так атрымалася. Усё ж такі адна справа сапсаваць чалавеку настрой за 8 месяцаў да вяселля, і зусім іншае - у сам гэты дзень казаць "што гэта за вяселле такое"
