... И какая тут может быть самоидентификация и белорусская национальная идея?
Беларусы не маюць нацыянальнай самасвядомасці ў сучасным еўрапейскім сэнсе. У тым заключаецца і моўная праблема. Прапрычына ў тым, што беларусы моўна русіфікаваныя і ментальна саветызаваныя. Урад амаль 20 гадоў утрымлівае гэты стан.
Я знайшоў цікавы аналіз з 2010 года - напісаны Беларусам (маю толькі у польскай версіі). Маю надзею, што добра пераклал...
>> Еўропа ці "Азіёпа"? <<
"(...) Прычыны існуючага становішча трэба шукаць у спецыфічным сацыяльным і палітычным развіцці краіны ў ХХ стагоддзі. З пункту гледжання гатоўнасці засвоіць ідэі грамадзянскай супольнасці і незалежнай нацыянальнай дзяржавы, Беларусь апынулася на апошнім месцы сярод еўрапейскіх рэспублік былога Савецкага Саюза . Працэсы, якія адбыліся ў краіне ў выніку масавых рэпрэсій 20-50 гадоў ХХ стагоддзя, разбуральнай вайны, прызначання на кіруючыя пасады пасяленцаў з Усходу, агульнай русіфікацыі і саветызацыі, прывялі не толькі да незваротных зменаў у структуры і жыцці насельніцтва, але і да краху гістарычнай і культурнай пераемнасці, заняпаду слабой нацыянальнай ідэнтычнасці. Пераважная большасць грамадзян, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, не кажучы ўжо пра кіруючы клас, успрымала савецкую ўладу не як нешта чужое ў Беларусі, але як славуты раздзел сваёй уласнай гісторыі. Да сёння захоўваецца павага да Пятра Машэрава, першага сакратара беларускай кампартыі, які адыграл важную ролю ў знішчэнні беларускасці ў 60-70 гады. Савецкія афіцэры тайнай бяспекі не ўспрымаліся як прадстаўнікі акупацыйных уладаў, у адрозненні ад, напрыклад , балтыйскіх краін, а таксама некаторых іншых былых савецкіх рэспублік. У беларускай наменклатуры не было вопыту самастойнага кіравання незалежнай краінай, яна не магла ўявіць існавання без указанняў з Масквы, а беларусы ў Савецкім Саюзе належалі да катэгорыі людзей найбольш савецкіх з усіх.
У адрозненні ад іншых новаузнікнулых еўрапейскіх краін, пасля атрымання незалежнасці ў Беларусі не наступіла змена палітычнай эліты. Старая партыйна-савецкая каманда засталася пры уладзе. Яе актывісты гэта людзі, якія зрабілі кар'еру яшчэ ў часы Савецкага Саюза. Яны выступаюць у якасці часовага кіраўніка дзейнічага з часовых прычын. Арыентаваны яны не на будучыню, але на часовасць, ня столькі зацікаўлены ў развіцці краіны як сваім ўласным палітычным існаваннем "тут і цяпер". Гэты палітычны клас краіны, у сувязі з неразвітасцю нацыянальнай самасвядомасці, нізкапаклонным комплексам мясцовых чыноўнікаў, боязь канкурэнцыі у рынкавых умовах і страта ўлады, па сутнасці адмовілася ад палітыкі структурных рэформаў. У выніку рэформаванне зяржавы праводзіцца толькі ў ступені, у якой гэта задавальняе наменклатуру або вымушае « ўступкі ».
Для пераважнай большасці насельніцтва Беларусі не існавала праблема свабоды, грамадзянскіх свабодаў. Людзі проста не ведалі пра гэта, жывучы на працягу некалькіх пакаленняў у палону. Таталітарны характар краіны не ўспрымался як нешта, што перашкаджае жыць.
Аналізуючы сучаснае беларускае грамадства, вы можаце пераканацца, што яно складаецца з двух няроўных частак. Меншасць складаюць нацыянальна свядомыя беларусы, які выразна дэкларуюць сваю прыналежнасць да беларускага народу які мае уласныя нацыянальныя інтарэсы, а існаванне незалежнай беларускай дзяржавы мае для йіх доўгатрывалую каштоунасць. Астатняя частка насельніцтва - людзі ў нацыянальным сенсе другасные, якіх дамінуючая група прадстаўляе савецка-сялянскага тыпу жыхароў. Беларусамі яны толькі з паходжання, але забыліся аб сваіх нацыянальных каранях, не ведаюць сваю гісторыю, культывуючы толькі некаторые мясцовые звычаі. Гэта рускамоўныя тутэйшыя, якія атаясамліваюцца з месцам свайго жыхарства, а не ўсёй нацыяй і дзяржавай, каштоунасці якой не адчуваюць.
На самай справе, у адной этнічнай супольнасці існуюць нібыта два народы: беларускі, захоўваючы мову, культуру і традыцыі продкаў, які з'яўляецца абсалютнай меншасццю насельніцтва, і квазі-беларуская русіфікаваная супольнасць, якая страціла сваю беларускую характэрнасць, але мае пачуццё прыналежнасці да тэрыторыі і цьмянае ўяўленне пра свае этнічна-гісторычнае паходжанне. Такім чынам, праблема беларускага грамадства заключаецца не ў адсутнасці усведамлення прыналежнасці да сваёй краіны і нябачнасць сябе асобнай супольнасцю, а хутчэй за усё - адсутнасць агульнага разумення таго, чым з'яўляецца Беларусь і беларускі народ у гістарычнай і палітычнай перспектыве.
Добавлено: [time]Срд 18 Сен 2013 23:31:31[/time]
А дзе падзеўся пост спадара Head, які у гэтым месцы распавёў пра змяненне стаўлення беларусаў пасля нядаўніх «выбараў»?

Ён быў тут яшчэ сёння, 2013/09/18 ранкам!
Калі так працуе у вас цэнзура, то дэмакратычная Еўропа для вас не хутка...
