Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 19:54:37
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Ищу авторов альбома пресс-фото  (Прочитано 10951 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 21 Апрель 2013, 14:21:52 »

ГбаГбо, ня лезь лепш туды. Разьбярэмся з такімі ў новай Беларусі.


“ДОЧЬ КОМИССАРА”


З-за драматычнага сюжэту вакол “нацыяналістычнага” фотаальбома “Прэс-фота Беларусі” вылезьлі вушы. Адгадайце чые (якой канторы)?

Прапануем пазнаёміцца толькі з адным пытаньнем і адным адказам на “Форуме” Радыё “Свабода”, дзе чытачы-слухачы 19 красавіка гаманелі з Юліяй Дарашэвіч, адной з рэдактараў згаданага фотаальбома. Цытуем:

Імя:: Сяргей

17.04.2013 22:23

Спадарыня Юлія, Вы неяк паведамілі для грамадзтва, што Ваш бацька ў мінулым служыў у КДБ і адмоўна ставіцца да апазыцыі. А Вы наадварот, актыўна працуеце з апазыцыяй. Што гэта, адвечны канфлікт дзяцей і бацькоў?

Адказаць

Імя:: Дарашкевіч

19.04.2013 11:13

Я ня маю канфліктаў з бацькамі. Мой бацька аднойчы прынёс дахаты газэту "Пагоня", у якую я пасьля гэтага прыйшла працаваць і вучыцца журналістыцы. У 2010 годзе ён вывозіў з Плошчы мяне і блізкіх мне людзей.

(Канец цытаваньня).

Мы вельмі рады, што “канфліктаў няма”. Што ёсьць творчая сямейная традыцыя, “семейственность” ці як там? Можа лепш сказаць: “дынастычнасьць”?

Павел Гулевіч

https://pieramoha.org/artykuly/docz-komissara

ФОТАПШЫК


На працягу некалькіх апошніх дзён адбывалася інфармацыйная гульня ў кошкі-мышкі. Ды яшчэ на якім узроўні! КГБ РБ абвінаваціў фотаальбом “Беларусь Прэс Фота 2011” у тым, што ён “экстрэмісцкі” і “выхваляе нацыяналізм”. У Ашмянах некалькі разоў пачыналі і адкладалі працэс над трыма фатографамі лакальнага маштаба. У “дэмСМІ” надзьмуваліся чорыя хмары, гатовыя абрынуцца на зямлю сьвінцовым дажджом. Тры падсудныя фотажурналісты распавядалі пра сваю “забароненую творчасьць”, выглядалі героямі і ўсьміхаліся. Усе чакалі разьвязкі.

19 красавіка суддзя ў Ашмянах аштрафаваў кожнага з трох на 217 тысячаў рублёў. “Страшныя рэпрэсіі” у адносінах да “сапраўднага фотамастацтва” аказаліся ці то фоташопам, ці то фотапшыкам. Затое на публіцы ў Сеціве напоўніцу пашумелі пра “фотагерояў”, амаль забыліся пра ўсё астатняе. Вось бы так пісалі пра вайну рэжыму супраць беларускай культуры і мовы, пра герояў, якія ў розных рэгіёнах нашай краіны бароняць ад акупантаў сьвятую беларушчыну.

Нашая іронія не выпадковая. Мы паглядзелі некаторыя фота з альбома, ледзь не спаленага “гэбоўскімі інквізітарамі”. Ёсьць фоты, цікавыя па матыву і кампазыцыі, ёсьць некалькі драматычных (напрыклад, пра крывавыя рэпрэсіі 19 сьнежня 2010 года). Але ўсё гэта так па-аматарску намешана, што агульнае ўражаньне ад усяго вельмі недарэчнае. Гэта ёсьць узровень нейкай курсавой альбо дыпломнай работы для студэнтаў, што займаюцца фотасправай. Не вышэй. Хаця ў якасьці шэдэўра, напрыклад, выстаўлена фота з выявай Ул. Някляева, які едзе ў машыне падчас выбарчага шоў 2010 года. Ён задуменны, “сапраўдны лідэр”, ён вядзе за сабой народ на выбарчыя ўчасткі. Сур’ёзна такі вадэвіль глядзеўся б толькі ў папуры з іншымі спарынг-кандыдатамі Лукашэнкі, якія забясьпечылі тады яму “элегантную перамогу”, пацягнуўшы за сабой падманутых людзей. Вадэвільнага клоўна, які з сваёй “Говправдай” зноў гукае ісьці на выбары, яны ўзьвялі ў ранг узорнага лідэра.

Мяркуем (і ня толькі мы, у Сеціве ўжо пасыпаліся насьмешкі і зьдзеклівыя камэнтары), што ўся гэтая партыя ў паддаўкі і была задумана ў нетрах рэжыму і ягоных службаў. Затое цяпер тры мушкецёры могуць везьці свой фотапшык на міжнародныя конкурсы, сьпяваць пра “лубянскія рэпрэсіі”. Чацьвёрты фальшывы мушкецёр, -- Вінцучок-малодшы (Франак Вячорка), -- зь ягоным кінашэдэўрам ім і ў падмёткі цяпер не варты. Франак “такога не перажыў, што перажылі яны”. Будзем чакаць, калі на іх пасыпяцца міжнародныя прызы і падарункі.







https://pieramoha.org/artykuly/fotapszyk
Записан
Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,116 секунд. Запросов: 19.